Блыха - ха-ха
Ў некаторым царстве, некаторай дзяржаве прынцзідэнтам абралі Блыху. А пасля выбараў усё дзівіліся і гучна ляскалі вушамі, крыламі і хвастамі:
- Як жа так атрымалася? Я, асабіста, галасаваў за… А за каго ж я асабіста галасаваў? Не ўзгадаю штосьці…. Памятаю, што галасаваў супраць Арла. Занёсся вельмі…
- А я асабіста галасаваў за… Таксама забыўся. Памятаю, што супраць Ільва. Жорсткі вельмі.
- А я супраць Тыгра, падступны…
- А я супраць Ліса, вельмі хітры і выкрутлівы…
- А я супраць Зайца, баязлівы…
Такім чынам, аднагалосна была абрана Блыха.
І зараз галоўным у краіне лічацца спорт і жывёлагадоўля.
Астатняе - пусцілі на самацёк…
Свидетельство о публикации №214090301249
Владимир Короткевич 28.12.2014 22:01 Заявить о нарушении