Медытацыя у мятро

Медытацыя ў мятро.

…Стаім шчыльным натоўпам у вагоне мятро, мерна гайдаемся. Куды глядзець? Куды ні зірнеш - нечы твар там, нязручна. Угору глядзець - таксама нязручна. Уніз немагчыма. Выбіраю якую-небудзь кропку ў прасторы, засяроджваюся на ёй, гляджу, паслабляюся, еду, разгойдваючыся ад змены хуткасці. І раптам заўважаю, што кропка таксама на мяне глядзіць. Тады мне становіцца ніякавата і я выбіраю другую кропку ў прасторы, засяроджваюся на ёй, гляджу, паслабляюся, еду, разгойдваючыся ад змены хуткасці. І раптам заўважаю, што кропка таксама на мяне глядзіць. Тады мне становіцца ніякавата і я…


Рецензии
"Выбіраю якую-небудзь кропку ў прасторы, засяроджваюся на ёй, гляджу, паслабляюся, еду, разгойдваючыся ад змены хуткасці. І раптам заўважаю, што кропка таксама на мяне глядзіць. "

Владимир Короткевич   28.12.2014 21:55     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.