Не падабаецца мне Канаеу

Не падабаецца мне Канаеў.

Зусім не падабаецца мне Канаеў. Так ён падобны на бацьку, што агідна. І вочы вар'яцкія, як у фанатыка. І балбатаць можа доўга і несупынна на любую тэму. Праўда, голас не такі агідны, як у бацькі.

Прыйшоў ён неяк да нас. Сядзяць яны вакол квадратнага стала ў цэнтры пакоя, і Канаеў вяшчае пра музыку, здаецца, пра якасці запісу музыкі. Замест таго, каб засяродзіцца на ўзроўні паліва ў бензабаку.
 
А я ўтаропілася ў манітор, седзячы да іх спіной, і яго вяшчанні замінаюць засяродзіцца мне на вершы. Хоць я павінна была засяроджвацца на… гэта не мае значэння, на чым.

Тады я ўстала і кажу Канаеву:
- Не жадаеце газетку пагартаць?
Уявіце сабе, калі б вы ў разгары  якой-небудзь сімфоніі Бетховена прапанавалі дырыжору, які натхнёна махае сваёй палачкай,  выпіць кубачак чаю, працягваючы яму пры гэтым падносік з кубачкам.
 
Вось і Канаеў. Павярнуў ён у мой бок свае вар'яцкія вочы, злёгку адхіснуўшыся пры гэтым. Выцягнуў рукі наперад, у мой бок, з растапыранымі далонямі, ды як залямантуе.

Што ён лямантаваў, я ўжо і не памятаю, толькі памятаю, што там часта паўтаралася слова "газетка".

Я разгубілася і гляджу на Канаева.
А тут яшчэ і начальнік дадаў жару. Паглядзеў ён на мяне злосна-спалохана і кажа:

- Ну, што ты са сваёй газеткай?

Пасля чаго Канаеў залямантаваў яшчэ гучней і істэрычней.
А я, ашаломленая, вярнулася да сваіх манітораў.

Палямантаваўшы яшчэ трохі, Канаеў гэтак жа нечакана супакоіўся і сказаў прыязным голасам: 

- Якія могуць быць газеткі зараз? Вось пойдзем паліць, тады можна і газетку пагартаць…. Ну, што, - звярнуўся ён да суразмоўцаў вясёлым голасам, - пайшлі папалім, ці што?

Зараз!.. Пабегла я ўслед за  ім з газеткай у працягнутай руцэ!... Ждзіця!
Самадур такі…

- Мы не палім, - сказаў начальнік.
І Канаеў адклаў перакур на папазней і разразіўся лекцыяй пра шкоду курэння, хоць яму трэба было засяродзіцца на ўзроўні паліва ў бензабаку…


Рецензии