Ржач Вячорки

***
На цяперашні дзень горада зноў чакаецца прыбыццё ансамбля лыжачнікаў з Крычава. Летась ансамбль выдатна бліснуў на фэсце бацвіння ў Траецкім прадмесці.

***
На масавых гуляннях у парку маці так уладна крыкнула дзіцяці: "Кінь каку!", што чацвёра мужыкоў, аглядаючыся, выкінулі недапаленыя цыгарэты, а пяты чамусьці адхіліўся ад ідучай побач жонкі.

***
"Не ведаеце, дзе правесці святочны вечар? Заўсёды радыя вам дапамагчы. Прыходзьце ў рэстаран "Зімбабвэ"! Чаго вы да нас пхаецеся?!" Сталовая №564

***
Выцвярэзнік №13 праводзіць ноч адкрытых дзвярэй. У праграме - вясёлыя гульні, конкурсы, сольныя і калектыўныя музычныя выступы. Працуе сіламер.

***
У афтальмолага
- Якую літару я паказваю?
- А дзе вы?

***
Пазнаёмлюся з цікавым мужчынам для сур'ёзных адносін. А, не! Не пазнаёмлюся! Муж ужо вярнуўся з крамы!

***
Атрымаўшы крэдыт у банку, перш за ўсё купіце сабе прыгожыя трусы. Магчыма, толькі ў іх вы і застанецеся.

***
Пушкін не меў рацыі. Маркотная пара - гэта зусім не восень, а тыя дзесяць  дзён перад зарплатай.


Версия на русском языке: http://www.proza.ru/2014/09/11/1199


Рецензии
Праз дзесяць дзён будзе 13-га.... лютага. Звычайна пасля гэтага дня раней я быў з заробкам. Але маркота мяне адольвае зараз. Сёння, калі я 13-га ўжо не чакаю аніякіх заробкаў сабе. А вось пасля 13-га, калі сам выдам заробак, павінна крыху палягчэць.
Ну хоць адзін анегдот павінен быць ня смешны, праўда Адэля?)

Кабердин Владимир   03.02.2015 08:20     Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.