Ля люстэрка
І не бачыў да сустрэчы з ёю. І не ўбачу.
Але яна была. Інакш, інакш мне не было б чаго ўзгадаць цяпер. Калі трэба яна была вясёлкай на дажджу. Калі не трэба яна прыходзіла цыганскім летнім дажджом ужо сама. Я ведаю, што ў кожнага чалавека павінна быць як штодзённае, так і святочнае. Нават калі ў мяне ўвогуле больш не будзе афіцыйнага свята, дык яна ў мяне ёсць на гэты выпадак. Дзесьці ў дальняй кішэні маёй памяці.
У нас з ёй было ўсё.
І яшчэ трошкі было. Але толькі з ёй. Больш ні з кім. Няхай гэта і не раз адбывалася. І адбываецца. І будзе адбывацца. Яна нейкім чынам, невядомымі шляхамі здольна ажыццяўляцца ў кім, і, нават, у чым заўгодна.
Па яе жаданню праўда. Толькі па яе жаданню.
Мне гэта проста непадуладна. Думай, не думай; рабі-не рабі; нават і думай і рабі, дык усё роўна па майму ўласнаму жаданню яна не ажыццявіцца і ў сабе самой. Калі б нейкі чараўнік зноў закінуў мяне ў той час, калі я быў з ёю; ну калі ў нас было ўсё і яшчэ трошкі на абодвух з ёю, дык і ў гэтым выпадку не варта было б чакаць, што ад яе ў далёкай кішэні маёй памяці нічога не залежыць.
Яна непаўторная, нагадаю. Яе немагчыма тыражыраваць. Усё роўна атрымаецца ўсяго толькі копія праз уласныя намаганні без яе ўдзелу. Адзінае, адзінае(!) што мне здаецца, толькі здаецца мабыць неад'емнай яе часткай у кожным яе ажыццяўленні ізноў, - гэта абавязковасць быць самім сабой. Мне.
Не капіраваць нікога.
Але імкнуцца бачыць сваю частку, адчуваць яе, ажыццяўляць з гукамі, пахамі, энэргіяй, яшчэ чымсьці непадуладным для разумення ва ўсім.
Што такое «ўсё»?
Жыццё .
Жыццё за межамі маёй уласнай скуры.
Жыццё там, адкуль і куды рухаецца гэты мой аповед аб маім уласным люстэрку ўнутры мяне.
Выява падпісаная. Спадзяюся, што прэтэнзій у яе аўтара за маю рэкламу тутака ад яго не будзе.
Свидетельство о публикации №214091100593
Душечка 22 24.12.2017 08:55 Заявить о нарушении