Ляцяшчай хадой

Ляцяшчай хадой

З вакна аўтобуса ў раёне Стэлы ўбачыла вяселле. Дакладней, я ўбачыла адну нявесту. Астатняе не патрапіла ў кут зроку. Але затое нявеста была - сама дасканаласць. Прынцэса сапраўдная, і сукенка на ёй - як кветка лотаса, свежая-беласнежная.

 Але хада! Чаму нас не вучаць прыгожа хадзіць? Хада была хуткая, рашуча-імклівая, з лёгкім нахілам наперад. Менавіта так Пётр Першы ішоў уздоўж берага Нявы секчы вакно ў Еўропу…


Рецензии