Там няма никога

Там няма нікога

Вяртаюся з універсама. Позна. Цёмна. Поруч дарожкі двое наязджаюць на трэцяга. А трэці адыходзіць, адмахваючыся кулакамі.

- Ты навошта ўчора даў мне ў  х л я б а л а? - люта крычыць адзін з нападнікаў.

Мне стала страшна, і я стала хадзіць вакол іх кругамі, імкнучыся зазірнуць нападніку ў вочы.

А трэці, убачыўшы маю пасіўную падтрымку, падбадзёрыўся і пачаў баксаваць паветра:

- А, ну, давай па адным!...

А мінакі міма ідуць, як быццам нічога не бачаць.

- Ты навошта ўчора даў мне ў  х л я б а л а? - яшчэ больш люта крычыць адзін з нападнікаў.

І тут я не вытрымала:

- Што вы робіце? Вось жа аддзяленне міліцыі!...
- Там нікога няма, - спакойным і некалькі стомленым голасам сказаў нападнік.

Я так была здзіўлена рэзкай зменай тону яго голасу, што роўненька пайшла дадому, па дарозе думаючы: а раптам таму і трэба даць? Чаго я ўкліньваюся?

Па дарозе я патузала ручку дзвярэй аддзялення. Дзверы былі зачынены.


Рецензии