Шяшьличьныя пакуты

Шяшьлічьныя пакуты

…Поруч "Камароўкі" кафэ "Машанька" разгарнула свае ўгоддзі за нізенькім пластыкавым тынам.
Пустыя столікі, накрытыя чыстымі светлымі абрусамі, у блізкім куце - жароўня, на ёй смажацца два шашлыка. Адзін грамадзянін варочае, другі назірае за працэсам, седзячы на крэсле. Відаць, чакае заказ. Далей, за столікамі, падстрэшак з прылаўкам і шыльдай. За адным столікам сядзіць пажылая пара.  Ён так і свеціцца ад радасці, засяродзіўся на сподачку і распілоўвае нажом і відэльцам шашлык. Яна назірае за ім з далікатнай матулінай пяшчотай. Перад ёй на століку пуста…

…А мне далей, у "ЛІDО". Захацелася Прынцу Спадчыннаму сапраўдную піцу. Піцы і ў нас у кафэтэрыі прадаюцца, з паўфабрыкатаў, з выгляду такі падсохлы блін, у які ўляпілі мноства нявыразнага начыння.  І вось пайшла я ў "ЛІDО" за сапраўднай піцай.

Папярэдне пытаюся ў афіцыянткі:
- Дзяўчына, вы піцы рыхтуеце з паўфабрыкатаў ці самі ўсе робіце.
- Самі ўсе робім, - сказала дзяўчына.

Гляджу меню. А кошт, вось дык, кошт! У два разы вышэй той максімальнай столі, якую я меркавала ўбачыць. Ну, дык хай, адзін раз можна сабе такую раскошу дазволіць. Затое ўжо піца, напэўна, усім піцам піца.

Сяджу на мяккай канапе, чакаю, пакуль прыгатуюць для мяне піцу. Доўга чакаю. Справа бурна весяліцца падвыпілая  кампанія. Злева ціхая кампанія частуецца.

Нарэшце прынеслі мне прыгожую скрыначку з піцай. Я разлічылася і паехала дадому. Такія прыгожыя скрыначкі з піцами да гэтага я толькі ў амерыканскіх фільмах бачыла, "Одзін дома" , у прыватнасці, пачкамі яны там піцы заказвалі, а я вось, купіла адну, і нясу дадому, як дыямент каштоўны.

Дома паставіла на стол, не зазіраючы. Прыйдзе Прынц, хай сам і глядзіць…

- Што гэта такое?!!! - Прынц са здзіўленнем глядзеў у адкрытую скрынку.

Я таксама зазірнула. Там ляжаў тонкі, варты жалю, блін. Злёгку пашмараваны курыным мясам, сёе дзе ў цесце затрымаліся валокны, і іншай гароднінай.

Калі б мне яе паказалі, і дарма б не ўзяла, а так заплаціла раз у 50 больш яе рэальнага кошту.

І падумала пры гэтым, што калі так у іх і далей будзе працягвацца, то гэтыя "ЛІDО" хутка згалеюць.

Хоць, хто ведае, можа туды ходзяць дзеля таго, каб пасядзець на мяккіх канапах і пабалбатаць. І плацяць за гэта.


Рецензии
"За адным столікам сядзіць пажылая пара. Ён так і свеціцца ад радасці, засяродзіўся на сподачку і распілоўвае нажом і відэльцам шашлык. Яна назірае за ім з далікатнай матулінай пяшчотай. Перад ёй на століку пуста…"

Владимир Короткевич   28.12.2014 21:59     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.