Як мяне не любяць сабаки

Як мяне не любяць сабакі

З ранняга дзяцінства склаўся ў мяне такі сабачы вобраз: зласлівая істота, якая сядзіць на ланцугу, гучна гаўклівае, а калі сарвецца - да смерці загрызе.

У маёй бабулі сабакі ніколі не было.
У другой маёй бабулі быў сабака па мянушцы Букет. Яго я таксама баялася, як і ўсіх астатніх ланцужных сабак. І ўсе дзеці ў вёсцы яго баяліся.

І нічога дзіўнага, што гэтыя дзеці, якія збіраліся мяне пабіць за мой доўгі ядавіты язык, раптам прабачылі мне ўсе грахі, калі я, ратуючыся ад іх, кінулася да сабакі, і, абняўшы яго за шыю, захлынаючыся ад радасці, закрычала:

- Я з Букетам!... Я з Букетам!...

А яны ўсё, ланцужком, спыніліся на паважнай адлегласці…



…І дзе б я ні хадзіла, усе сустрэчныя сабакі так і нацягваюць ланцужкі ў мой бок. Ці то прывітацца жадаюць, ці то ўкусіць. І шматлікія пры гэтым гучна брэшуць. А калі сабака без гаспадара, яна прыстройваецца за мной і некаторы час суправаджае. Так дыскамфортна пры гэтым, слоў няма.

Іду неяк да скрыжавання. А там жанчына з маленькім сабачкам. А гэтыя дробныя - яны асабліва гаўклівыя.  І я абыйшла іх па вялікай дузе і стала на скрыжаванні ад іх далей.
А сабачка азірнуўся на мяне, а потым і падбег да мяне. Без ланцужка!
Абнюхаўшы мае ногі, прыстоіўся побач, як быццам я яго гаспадыня.
Тут гаспадыня азірнулася:
- Ты чаму там стаў?

Падышла, і прышпіліўшы да нашыйніка ланцужок, павяла сабаку праз дарогу.
І я пайшла, уздыхнуўшы з палягкай.


Рецензии
"…І дзе б я ні хадзіла, усе сустрэчныя сабакі так і нацягваюць ланцужкі ў мой бок. Ці то прывітацца жадаюць, ці то ўкусіць. І шматлікія пры гэтым гучна брэшуць. А калі сабака без гаспадара, яна прыстройваецца за мной і некаторы час суправаджае. Так дыскамфортна пры гэтым, слоў няма."

Владимир Короткевич   28.12.2014 21:58     Заявить о нарушении