Пир падчас чумы
…Велізарны святочны стол, раскошна накрыты, быў усталяваны пасярод гарадскога пляца. Я стаяла з краю і ўсё больш раздражнялася: Косця, усеўшыся на маё крэсла, і павярнуўшыся да мяне спіной, пра штосьці з кімсьці захоплена размаўляў.
А я стаяла, усё больш і больш раздражняючыся, і, нарэшце, ня вытрымала:
- Косця, - кажу я сварлівым голасам, - бачыш, там, пад сталом, зэдлік, ты яго яшчэ нагой у глыбіню адсунуў. Выцягні яго, мне таксама трэба кудысьці сесці.
- А? Што? Дзе? - нічога не разумеючы, безуважліва павярнуўся ў мой бок Косця.
І тут я выпадкова паглядзела ўверх і забылася аба ўсім.
Велічэзная, на ўвесь пляц, над Горадам завісла Лятучая Талерка. Яе ніжняя грань амаль дакраналася галоў прысутных за сталом людзей і была асляпляльна сіняя, як неба. І ніхто яе не заўважаў. А па акружнасці былі спушчаны трапы, і па іх спускаліся, марсіяне, захопнікі…
Свидетельство о публикации №214091600654
Владимир Короткевич 28.12.2014 22:06 Заявить о нарушении