У некаторым Садзе Гародзе
Картинка позаимствована у Алексея Ващука:
"Поки вивiльги сплять" http://www.proza.ru/2011/08/06/41
Ў некаторым Садзе Гародзе жыл-быў пажываў, гора не ведаў, Аляксей, Божы Чалавек. І была ў яго жонка, Пчолка Працавітая, ціхая і непрыкметная, яна заўсёды хадзіла за Аляксеем ценем адданым, і працу ўсю паспявала зрабіць своечасова і неўзаметку, і парадак у іх садзе гародзе панаваў ідэальны.
І блукаў так Аляксей па сваім садзе гародзе, кідаўся і ўсё ніяк не мог зразумець, чаго ж яму бракуе, бо ўсё добра-цудоўна, а чагосьці бракуе..
І ўзмаліўся ён да Бога:
- О, Пане Божа! Усё ў мяне ёсць. І сад гарод дагледжаны, і жонка прыгажуня Пчолка Працавітая, і шчаслівы я, а чагосьці мне бракуе, чаго і сам не зразумею! Дапамажы, Пане Божа, разабрацца!
І тады прагрукатала з нябёсаў, бліснула маланкай і раздаўся голас чароўна велічна прыгожы:
- Сына табе бракуе, сын мой!
І тут жа зваліўся на галаву Аляксею Богам дадзены сын. І там на галаве і застаўся. І так яны зараз па садзе і ходзяць. Бацька з сынам на галаве, а за імі - ціхім ценем Пчолка Працавітая.
Версия на украинском языке: http://www.proza.ru/2014/09/23/690
Версия на русском языке: http://www.proza.ru/2014/09/23/695
Свидетельство о публикации №214092300694
Творческих удач!
С ув.М.М.
Михаил Садыков 25.06.2015 14:04 Заявить о нарушении