Кiроучая ветлiвасць

Кіроўчая ветлівасць

…Убачыла я стаячы на скрыжаванні аўтобус і тое, што яму загарэўся зялёны, а мне чырвоны. Аўтобус праехаў скрыжаванне і набліжаўся да прыпынку.
 
Я паглядзела налева - пуста, і - панеслася на прыпынак. Дабегла да сярэдзіны і паглядзела направа, а там - дзве машыны, ім законны зялёны. Я і спынілася, прапускаючы. Бегла я шмат лявей скрыжавання і пешаходнага пераходу, у неналежным месцы і на чырвонае святло. А машыны раптам затармазілі, прапускаючы мяне.
Я ўяўна сказала ім дзякуй, і панеслася далей і дагнала аўтобус…


А на наступны дзень Наташа каментавала:
- Носяцца ненармальныя, дзе не дазволена, праз дарогу. У любым літаральна месцы носяцца. А так штрафуюць, калі пешахода не прапусціш…


Рецензии
"- Носяцца ненармальныя, дзе не дазволена, праз дарогу. У любым літаральна месцы носяцца. А так штрафуюць, калі пешахода не прапусціш…"

Владимир Короткевич   28.12.2014 21:56     Заявить о нарушении