Унiз, унiз, у пустэчу...

Уніз, уніз, у пустэчу

Я са Светай навыперадкі бяжым па эскалатары ўніз, у Мятро. Такога глыбокага мятро няма нават у Пецярбургу.
Света бяжыць па прыступках, а я слізгаю па гладкай горцы.
І акрамя нас дваіх там нікога няма.
І ўсходаў гэтых, размешчаных паслядоўна больш дзесяці. А паміж імі невялікая роўная пляцоўка.

А мы бяжым і бяжым, усё хутчэй і хутчэй, уніз і ўніз, і было нам вельмі весела, і не маглі мы абагнаць адзін аднаго.

І вось, нарэшце, збеглі на платформу.
"Асцярожна, дзверы зачыняюцца" - прычулася справа.
Я ледзь, было, не рванула туды, але потым успомніла: гэта не тая лінія, гэта новая, яшчэ не пабудаваная лінія… І пабегла наперад, ледзь адстаўшы ад Светы.

А, потым, прабегшы, рассунуўшы гардзіны ў варотах, і падняўшы ўгару шырму над другімі варотамі, мы ўварваліся на абсалютна пустую платформу, і радасна і весела заскочылі ў абсалютна пусты вагон пустога саставу.

"Асцярожна, дзверы зачыняюцца" - і мы паехалі.

- Паглядзі, - сказала мне Света, - дастаючы мабільнік, - у мяне тут фоткі, як мы з табой ехалі ў пустым мятро.

І вось мы едзем у гэтым пустым мятро і разгляданы фоткі, як мы едзем у пустым мятро…



Жудасны сон, ці не праўда?
Горш няма куды.
А мне напляваць.
Галоўнае, свеціць Сонца і вельмі светла на душы.


Пра малюнак

 Гэтага кракадзіла сфатаграфаваў Пятроў У.Л.
 а я ніяк не магу на яго налюбавацца.


Рецензии
А кіпень сапраўды з кулера?

Евгений Садков   07.10.2014 20:04     Заявить о нарушении
вось было б цудоўна: кіпень з кулера...

Ляксандра Зпад Барысава   08.10.2014 09:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.