У шэрым жаху кашмарау

У шэрым жаху кашмараў

Раптам насунулася хмара, хутка засланіўшы сонца ў зеніце, і лінуў такі моцны дождж, калі я падыходзіла да дзіцячай пляцоўкі, што прыйшлося хутка схавацца пад грыбок крыніцы…

…І апусцілася я на траву, хаваючыся ад дажджу, пад страхой змрочнай бярвеністай хаткі. Ноч. Амаль нічога не відаць. Я сяджу спіной да бярвеністай сцяны. Перада мной здзірванелы ўнутраны панадворак. Па баках і наперадзе адрыны, адрынкі, адрыначкі, усе змрочныя, цёмныя. І са шчылін іх, зусім чорных, выцякае жах.

Так гэта ж сон, - падумала я, - і ніякі дождж мне не страшны, і калі я цяпер пайду, то не папрамакаю, і нават нічога не адчую.

І я ўстала і ступіла пад дождж.
А ён так балюча хвастануў мяне касымі ледзянымі бруямі, мокрымі і халоднымі, што я здзівілася і тут жа схавалася зваротна пад страху і села на траву.

Крыху падобна на бабулін двор, хоць адрыны зусім не тыя. А хаты я зусім не бачу. Трэба азірнуцца і паглядзець, ці ёсць ганак.

Можа, у хаце схавацца? Але ў хату ісці зусім не хацелася. Мне здавалася, што ў ім гняздуюцца цямрэча і жах і цемра апраметная.

Азірнуцца нармальна ў мяне не атрымалася, і тое, што я ўбачыла, была цёмная, бярвеністая сцяна, без вокнаў і дзвярэй.

Я паспрабавала ўстаць, каб павярнуцца тварам да хаты. Але і гэтага ў мяне не атрымалася.
Тады я са страхам паглядзела на адрыны, рознай формы і памеру, якія грувасціліся насупраць.
Калі гэта сон, то са шчылін павінна выпаўзці нешта жудаснае.
Але са шчылін нічога не вылазіла, толькі па-ранейшаму выцякаў страх і жах.
Я тузанулася яшчэ раз, каб устаць, і прачнулася.


Рецензии
Гэта хіба жах? Жах апісваецца нашым СМІ.

Евгений Садков   07.10.2014 19:59     Заявить о нарушении
у кожнага свае жахі. мае - такія дробныя.

Ляксандра Зпад Барысава   08.10.2014 09:45   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.