Тэрминовае фота

Тэрміновае фота

Тэрміновае фота - гэта такая штука, якая можа сустрэцца ў зусім выпадковым і нечаканым месцы.

Памятаецца, яно неяк знаходзілася ў кутку нашага найблізкага ўніверсама.

А тут трэба тэрмінова сфатаграфавацца па выпадку пераезду на Тупляцоўку.

Ну, і пайшла я перш за ўсё ў наш універсам. А там ужо нічога няма.

Тады паплялася я праз двары ў творчых пошуках тэрміновага фота.
Ах, вось. Жоўты будынак са мноствам шыльд.
Там шмат гадоў таму быў невялікі гастраном і мініяцюрная агароднінная крама.

А цяпер:
"Рамонт Колаў", "Цырульня", "Рытуальныя паслугі"… Так.. Ах, вось, збоку незаўважны маленькі надпіс "Тэрміновае фота". Як добра, што не прыйшлося доўга шукаць.

А малюнак зусім як у Ільфа з Пятровым.
Адрамантаваў колы, зрабіў стрыжку-брыжку, сфатаграфаваўся, замовіў рытуальныя паслугі. Потым сёў на колы і паехаў. І хвалявацца не трэба: паслугі ўжо замоўлены.
 


Рецензии
"А малюнак зусім як у Ільфа з Пятровым.
Адрамантаваў колы, зрабіў стрыжку-брыжку, сфатаграфаваўся, замовіў рытуальныя паслугі. Потым сёў на колы і паехаў. І хвалявацца не трэба: паслугі ўжо замоўлены.
"

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:00     Заявить о нарушении