Побач

Побач

…Ішла я па сцяжынцы ў бок дома. Дзесьці наперадзе злева гучна і глуха, як у бочку, шырокі такі магутны брэх, брахаў сабака. І душа павольна сыходзіла ў пяткі ад гэтага брэху.

Потым гаспадар павёў яго па дыяганалі да дарожкі, па якой я ішла. А, можа, гэта сабака яго павёў?

Сабака дакладна разлічыў кірунак: нашы шляхі перасекліся. Гаспадар спыніў яго на абочыне ў той момант, калі я праходзіла міма. Ці сабака сам спыніўся?

Гаспадар трымаў яго за ланцужок і трывожным голасам гаварыў:

- Побач… Побач…

А сабака праводзіў мяне поглядам, і быў ён такі велічэзны, што калі б не захацеў сядзець побач, то ніякі гаспадар яго б не ўтрымаў…


Рецензии
...то i не ўтрымаў бы, насамрэч...
Не, добра, што мой Рэггi (неакрэсленай пароды) мае звычайныя памеры...:)
С цеплынёй,

Наташа Ружицкая   20.10.2014 23:49     Заявить о нарушении
Дзякуй, Наташа.

Ляксандра Зпад Барысава   21.10.2014 08:35   Заявить о нарушении