Алiменты ад нябожчыцы

Аліменты ад нябожчыцы

(баба Оля распавядае)


- Чуеш, Грунь, - сказала Аглая сваёй сястрыцы Аграфене, - Толік купіў вельмі дарагі фотаапарат. Збягай да яго, скажы, што я памерла, хай прыйдзе, мяне мёртвую сфатаграфуе.

- А ты зможаш не дыхаць? - спытала Аграфена.
- Ну, там жа нядоўга, змагу.

Калі сусед Толік увайшоў у хату са сваім фотаапаратам, Аглая, як і трэба нябожчыцы, ляжала выцягнуўшыся і задраўшы падбародак, стаіўшы дыханне і трымаючы ў руках падпаленую свечку.

- Ну, ты тут фатаграфуй, - хутка сказала Аграфена, - а я пакуль на кухню.

І сама ўцякла, паколькі не магла стрымаць смеху.

Толік пстрыкнуў раз, другі, а потым крычыць:

- Колькі здымкаў рабіць?

Аграфена не можа адказаць, паколькі  ржэ на кухні, не спыняючыся.

- Ну, так колькі здымкаў рабіць? - яшчэ гучней крыкнуў Толік.

Тут нябожчыцы надакучыла ляжаць і не дыхаць. Яна села на ложку і кажа:

- Так, шэсць, шэсць!... Маць тваю, маць, перамаць!!!

Толік толькі зірнуў на яе, як тут жа ўпаў і памёр.


…Суд прысудзіў нябожчыцы і яе саўдзельніцы выплачваць аліменты дзецям да паўналецця.

Версия на русском языке  "Алименты от покойницы" http://www.proza.ru/2014/10/27/712


Рецензии
Пажартавалі...

Нероли Ултарика   28.10.2014 21:34     Заявить о нарушении
бывае, што і так канчаюцца жарты.

Ляксандра Зпад Барысава   29.10.2014 10:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.