Святло стомленае ад апладысментау

Святло стомленае ад апладысментаў

Святло зламалася ў другі раз. Ужо некалькі дзён назад стала зразумела, што яно пачынае ламацца. З кожным днём яно патрабавала усё большых і большых апладысментаў. Ад слабых яно уключацца не жадала.

А потым, напэўна, стаміўшыся ад славы, перастала уключацца наогул.
І яго замянілі на простае, непатрабавальнае, старое добрае святло, якое гарыць заўсёды.


Рецензии