Па контуры кроплi

Па контуры кроплі

На прыпынку ранішняя цямрэча позняй восені. Цёмна.  Гараць рэдкія ліхтары. Зачынены газетны шапік моцна спіць, прычыніўшы свае вокны жалюзі.

Акрамя мяне тут яшчэ пара тройка людзей чакаюць першага аўтобуса.

Тут на прыпынак выплывае ДзядзяСцепа сярэдняга росту, каржакаваты.

Выплывае ў некалькіх метрах наперадзе мяне. Потым паварочваецца ў мой бок і пачынае ісці на мяне ва ўпор.
Я абыякава гляджу налева, а ў галаве круціцца пытанне: "Прад'явіце дакументы…"

Не, не спытаў. Абыйшоў вакол мяне і вярнуўся павольна ў зыходную кропку, прачарціўшы, такім чынам, контур выцягнутай кроплі.

Вярнуўшыся ў зыходную кропку, ён ізноў павярнуўся і рушыў па контуры кроплі.
І зноў у галаве круціцца назойлівае пытанне: "Прад'явіце дакументы…"

Я злёгку пакрывілася: куды ён глядзіць? Не, глядзіць ён зусім не на мяне, у бок безуважліва і задуменна глядзіць.
І зноў дайшоў да мяне, але абыходзіць па контуры не стаў, а рушыў адразу ў зваротным кірунку.

Удалечыні з’явіўся аўтобус. Зусім не хацела садзіцца з ім адначасова: а то яшчэ зверне ўвагу, што я квіток не прабіваю.  Прыйшоў аўтобус 78.  ДзядзяСцепа зірнуў удалячынь: там больш нічога няма. І ўвайшоў у гэты аўтобус. І я ўздыхнула з палёгкай.
Хутка прыйшоў 29. Я паехала. На наступным прыпынку ўвайшоў ДзядзяСцепа. Мінуў мяне з безуважліва задуменным выглядам, квітка не кампаставаў. У іх, напэўна, бясплатны праезд.


Рецензии
па контуру кроплі скачуць микробы

Амиля Тарасёнская   29.12.2014 16:51     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.