Звышчалавек

Чорнае сонца, чырвоная кроў –
Гарачая, лютая, злая любоў.
Гэта пачуцце каштую на смак –
Пякучае, крэпкае, быццам каньяк.

Гатова хоць зараз нанесці ўдар...
Я маю не сэрца, а вогненны шар;
Я маю не рукі, а крылы арла;
Я маю не позірк, а промні святла...

Чорная ноч і паходня ў руцэ,
Золата ў косах і кроў у малацэ...
Вакол галавы – паўночнае ззянне;
Ніякага жалю, сумненняў, пытанняў!

Я перад палётам набрала разбег...
Я больш не дзяўчына. Я – звышчалавек.

красавік 2010


Рецензии
Проста цудоўна.) Асабліва моцна гучаць апошнія два радкі.

Александр Чепа   25.03.2016 21:35     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →