Касцёл

Касцёл святых Сымона і Алены,
Плыве мелодыя – то велічны арган;
Я апускаюся, як воін, на калена,
Прымаю лекі ад душэўных ран,

Малюся, слухаю ксяндзовы словы...
Тут дух народу і гісторыі святой,
Тут музыкаю гукі роднай мовы, -
І шэпчуць вусны: “Край мой! Пан з табой!..”

Я чэрпаю тут сілы для змагання,
Мне іх даюць Марыя і Хрыстос;
Узлёт, трымценне і замілаванне –
Да шчырых і празрыстых слёз;

Да кульмінацыі свабоды, вызвалення –
Кайданы разлятаюцца ўраз!
Да чыстага і моцнага натхнення,
Што пераможа гэты жорсткі час...

І ўрэшце – ад душы перажагнацца,
Адчуўшы смак і прагу да жыцця,
Шчасліва яшчэ раз пераканацца:
Ёсць сэнс – няма сляпога нябыцця!

сакавік 2012


Рецензии
"Касцёл святых Сымона і Алены,
Плыве мелодыя – то велічны арган;
Я апускаюся, як воін, на калена,
Прымаю лекі ад душэўных ран,"

Добры верш.

Светлана Самородова   30.01.2015 16:56     Заявить о нарушении
Дзякуй. Напэўна, атрымалася перадаць тое, што ў душы, - і гэта радуе. :)

Янина Пинчук   30.01.2015 16:59   Заявить о нарушении