Фiговiнка для гоплiка

Фіговінка для гопліка

- Купі фіговінку для гопліка.
- А як яна выглядае?
- Табе зусім не трэба ведаць, як яна выглядае! Прадавец ведае! Назву запомні!
- А дзе яны прадаюцца?
- Не ведаю! Пашукай!


…Погугліла я крыху. І знайшла патрэбныя мне запісы, датаваныя чатырнаццатым стагоддзем.
Давядзецца так шукаць.
І адзінае месца, дзе я гэта магу знайсці - Поле Цудаў. Ці наўрад гэта варта шукаць у сучасных супер-гіпер-маркетах.

…Доўга я блукала па полі цудаў. Але ўсё, што там было раскладзена і развешана, ніяк нельга было назваць фіговінкай для гопліка.

…І калі я страціла надзею штосьці знайсці, мне невымоўна пашанцавала.

…Яны ляжалі, раскладзеныя на століку ў некалькі шэрагаў і таямніча мігацелі.

Я падышла і з глыбокай павагай дакранулася да хвосціка адной з фіговінак. Хацела выцягнуць хвосцік. Каб паглядзець,  якога колеру банцік на канцы хвосціка. Па колеры банціка стане зразумела: для гопліка гэта фіговінка ці не.

- Што вы шукаеце? - спытаў мяне прадавец.
- Фіговінку, - сказала я нерашуча.

…Непадалёк круціўся падазроны тып у доўгім чырвоным халаце і прыслухоўваўся да нашай гутаркі.

- Для чаго?
- Для гопліка, - сказала я трохі смялей.

І тады прадавец з кучы фіговінак як штукар выцягнуў адну і кажа:

- Вось Фіговінка - мара кожнага гопліка…

Купіўшы фіговінку, я накіравалася ў бок дома. А гэты тып у чырвоным халаце чамусьці пацягнуўся за мной на паважнай адлегласці.


…Іду я ўздоўж прасёлкавай дарогі па высокай абрывістай абочыне, а тып за мной цягнецца. Чаго яму трэба?
І тут да мяне дайшло. Каб набытая мной Фіговінка звычайна зарабіла, ёй патрэбныя вальтажы. І я іх павінна знайсці не адкладаючы. І вось, калі я іх знайду, гэты тып у чырвоным халаце адніме ў мяне фіговінку для гопліка разам з вальтажамі.

Я з раздражненнем азірнулася назад. 
Цягнецца на паважнай адлегласці, і адгэтуль не больш алоўка.
Тады я падступна ўсміхнулася, і працягнуўшы наперад руку з указкай, сапхнула яго, такога адгэтуль маленькага, са стромкай абочыны ў пыл прасёлкавай  дарогі.

І засмяялася зларадна, убачыўшы, як ён там стаіць і атрасае пыл з рукавоў.
А потым хутка ўзбегла па трапе на самалёт.
Пакуль я паднімалася на другі паверх па вітай лесвіцы, раздаўся голас:
- Прышпіліце рамяні.

Рамяні я прышпіліць не паспела. Паспела толькі ўхапіцца рукамі за спінку крэсла.
Самалёт узляцеў. А я матлялася ў ім, як сцяг на ветры, трымаючыся дзвюма рукамі за спінку крэсла.
Усё ў парадку. Ляцім. Тып застаўся на дарозе.
Фіговінка ў мяне.
А вальтажы таксама тут, у самалёце…


Рецензии
"…Погугліла я крыху. І знайшла патрэбныя мне запісы, датаваныя чатырнаццатым стагоддзем.
Давядзецца так шукаць.
І адзінае месца, дзе я гэта магу знайсці - Поле Цудаў. Ці наўрад гэта варта шукаць у сучасных супер-гіпер-маркетах."

Владимир Короткевич   28.12.2014 22:05     Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.