Магiя старадаунiх люстэркау 4
Пачатак "Магія старадаўніх люстэркаў" http://www.proza.ru/2014/11/11/1577
Папярэдняя частка "Магія старадаўніх люстэркаў 3" http://www.proza.ru/2014/12/01/450
Прысвячаецца Андрею Столярику:
http://www.proza.ru/avtor/stolyarikandre
http://www.stihi.ru/avtor/stolyarikandre
…Свядомасць вярталася павольна. Спачатку, як з нябыту паўсталі гукі: шчокат конікаў, змяшаны з трэскам і шоргатам разнастайных казявак, птушыны свіст, цвырканне і стракатанне, плёскат вады.
Потым, за заплюшчанымі павекамі стала павольна-павольна выяўляцца і ўзмацняцца святло, ад бледна шараватага і чамусьці да мякка-зялёнага.
І ляжаў так Агафон і дзівіўся, што ляжыць ён чамусьці не ў пасцелі, а на чымсьці вільготным і цвёрдым. Але гэтае цвёрдае і вільготнае не раздражняе, а прыемна халодзіць голы жывот.
А зверху таксама прыемна прыпякае штосьці, як сонца, калі ў цёплы дзень сядзіш на поплаве.
А самае дзіўнае было тое, што ён ці то сядзеў, ці то ляжаў, раскірэчыўшыся неяк. Дзіўная пастава, але чамусьці вельмі зручная.
Павольна-павольна Агафон разляпіў павекі. Сядзеў ён на вялікім вільготным валуне сярод дзіўнай трапічнай расліннасці. Узвышаліся вакол яго суцэльнай сцяной, высокія, як дрэвы кусты, з простымі, шырокімі і доўгімі, падобнымі на каласальныя нажы, лісцем, накіраванымі ўгору, да сонца.
А над лесам, высока-высока, клубяцца велічэзныя зялёныя, і белыя, і сінія, і фіялетавыя аблокі.
Непасрэдна перад носам у Агафона была сажалка, а ў сажалцы ён убачыў адлюстраванне велічэзнай, проста жахліва велічэзнай жабы, з зялёнай узорыстай шкурай і жоўтымі вачыма, і здрыгануўся, і зразумеў, што гэта ён сам, што гэта яго ўласнае адлюстраванне, і заплакаў… І пачуў уласнае:
- У-а-а-а-ааа…
…І тут пачуўся страшны грукат-шум, і зямля задрыжэла.
І ўбачыў Агафон: высока над лесам, велічэзная, проста жудасна велічэзная, з велізарную хату велічынёй, чалавечая галава.
Дзяўчына… Велічэзная дзяўчына… Веліканша …
Вочы…. Як віры зялёныя, і патануць у якіх можна рэальна, а не вобразна…
Зялёная хустка на галаве, зялёная сукенка. Зялёныя туфлі грукочуць-шумяць, рассоўваючы лес направа і налева. І дрэвы з шумам прагінаюцца, а потым з не меншым шумам выраўноўваюцца зваротна.
- Ну, ты і ўліп, Агафон, - як грукатлівы вадаспад раздаўся ўгары голас. - Калі жадаеш вярнуць сабе чалавечае аблічча, паглядзі на сваё адлюстраванне, толькі не на сябе, а на залатую карону, што на тваёй галаве, сканцэнтруйся на ёй, затрымай дыханне і паўтары тры разы:
- Уся прыгажосць - толькі тлен і мітусня…
І тады вернецца да цябе чалавечае аблічча, і пазбавішся ты сваёй нарцысавай хваробы.
Паглядзеў Агафон на сваё адлюстраванне: і праўда, на галаве свеціцца ў яго залатая карона, як сонца гарыць. Засяродзіўся ён на ёй, стаіў дыханне і паўтарыў уяўна тры разы: "Уся прыгажосць - толькі тлен і мітусня… Уся прыгажосць - толькі тлен і мітусня… Уся прыгажосць - толькі тлен і мітусня…".
Пасля чаго зямля імкліва панеслася ўніз, лес апынуўся ўсяго толькі травой, а зялёныя аблокі ператварыліся ў кроны дрэў. А веліканша? Якая веліканша! Мініяцюрная дзяўчына, у зялёнай сукенцы, зялёнай хустачцы, зялёных туфліках. Толькі вочы засталіся такім, у якіх можна патануць.
- Калі жадаеш вярнуцца ў свой свет, - сказала дзяўчына, - нырні ў гэту сажалку і тады вернешся ў свой сад.
І паглядзеў Агафон на дзяўчыну з тугой:
- А ты пойдзеш са мной.
Тады дзяўчына ўсміхнулася і сказала:
- Тады і ныраць не трэба. Вазьмі мяне за руку, заплюшчы вочы і, далічыўшы да трох, расплюшчы.
Узяў Агафон дзяўчыну за руку, заплюшчыў вочы, далічыў да трох і потым расплюшчыў іх ізноў.
І што ж ён бачыць?
Сядзіць ён у паставе лотаса над вядром, прыціснуўшыся лбом да края вядра, а над ім хтосьці звонка рагоча-заліваецца.
Зірнуў ён угору, а гэта суседская дзяўчынка, Аглая, глядзіць на яго, смяецца, а потым пытаецца:
- Што ж гэты ты, Агафон ілбом у вядро ўліп?...
Ледзь не лопнуў ад прыкрасці Агафон. Так глыбока запала яму ў сэрца дзяўчына са сну, а тут гэткае страхоцце Аглая, ніколі ён на яе ўвагі не звяртаў. Ходзіць вечна ў нейкіх лахманах пачварных.
І зірнуў Агафон на Аглаю гнеўна. Хацеў, было, што-небудзь грубае сказаць, але тут, вочы… Вочы!.. ВОЧЫ!!!! Тыя, са сну, велічэзныя, зялёныя вочы, у якіх патануць можна…
Продолжение "Магiя старадаунiх люстэркау 5" http://www.proza.ru/2014/12/16/577
Свидетельство о публикации №214120201006