Непасрэдна за гарызонтам

(Пераклад з рускай мовы на беларускую http://www.proza.ru/2015/01/11/2173 )


                Развіццё ідэі Дмитрия
                Дым Аф  http://www.proza.ru/avtor/adviktor 


Пасярод залімітавага акіяна, куды немагчыма патрапіць з нашага свету, хіба толькі на дыване-самалёце можна даляцець, ці ў сне выпадкова апынуцца, знаходзілася выспа Кар-кар-дэр.

Пасярод выспы, у атачэнні густых зараснікаў Каралеўскага Шыпшынніку, узвышалася Белае Дрэва з залатымі пладамі.

І кожны дзень прылятала і садзілася на Белае Дрэва дзівосная ружовая птушка Каркадэ, сарваць сабе яблык на сняданак, абед ці вячэру.

І ахарошвалася і прыхарошвалася птушка, седзячы на дрэве, і пярынкі свае прычэсвала і прыгладжвала. І сыпаліся дажджом уніз маленечкія залаціста-ружовыя пярынкі на зямлю, на зараснікі Каралеўскага Шыпшынніка.

І штораніцы прыходзіў пад дрэва з граблямі Фаўн Чырвонаморды, і пазяхаючы і пачухваючыся, саграбаў з-пад зараснікаў шыпшынніка апалыя пялёсткі, пакаваў іх у прыгожыя маленькія пакуначкі, ставіў на кожны пакуначак штамп "Каркадэ".  А затым, пагрузіўшыся з пакетамі на дыван-самалёт, развозіў "Каркадэ" па ўсім белым свеце.

І калі вам у чаі трапіцца ружовая пярынка, ведайце, што яна не простая, а чароўная, і можа выканаць адно любое жаданне. А затым растворыцца ў паветры.

Калі ж жаданне чамусьці не выканаецца, значыць, гэта не любое жаданне, а нейкае іншае.

А калі пярынка не растворыцца ў паветры, гэта зноў значыць, што жаданне не любое. Ці пярынка не ад Каркадэ, а ад курыцы з найблізкага куратніка.


Рецензии
Так мне прыемна патрапіць у галоўныя героі.......

Гарик Шнырёк   13.01.2015 12:18     Заявить о нарушении