дзевяцигадовыя думки
Дзевяцігадовыя думкі
Гэтыя думкі выкладзеныя ў маім ЖЧ (жывым часопісе) дзевяць гадоў таму. Прайшло без года дзесяцігоддзе, а думкі, як мне падаецца, не страцілі сваёй актуальнасці. Кожныя выбары ўцягваюць у арбіту людзей, цяжка застацца зусім апалітчным, калі ты грамадзянін і патрыёт, то цябе хвалюць і праблемы грамадства, у якім воляй лёсу давялося жыць. Я не не палітык, не аналітык, не палітолаг, не грамадскі дзеяч у тым разуменні, што дзеячы нешта арганізоўваюць і ствараюць рухі, я — жывы чалавек, паэт, празаік, бард… Яшчэ ў пазамінулыя выбары быў уцягнуты ў вір палітычных падзей і загарэўся жаданнем, хоць што-небудзь змяніць да лепшага, таму і прыходзілі нейкія ідэі, пісаліся вершы, я хадзіў па штабах розных партый, спрабуючы давесці свае думкі да лідэраў, але мае высілкі аказаліся марнымі, нікога не запаліў, ніхто нават толкам не прыслухоўся. А мне ўсё да гэтага часу здаецца, што я навобмацак дапяў да нечага вельмі істотнымі. Зноў набліжаюцца чарговые выбары, падняў свой архіў, перачытаў напісанае дзевяць гадоў таму і бачу, што многія ідэі да гэтага часу так нікім і не рэалізаваліся, а маглі быць запатрабаваны яшчэ тады і, невядома ў якім грамадстве жылі б мы, каб хтосьці ўхапіўся і ажыццявіў іх на практыцы. Магчыма, сёння на Беларусі былі б зусім іншыя рэаліі і, скажам так, дэмакратычныя сілы яшчэ тады б атрымалі перамогу і мы не мелі б тых праблем, якія маем цяпер? Амаль нічога не выпраўляю ў тым тэксце за рэдкім выключэннем. Можа вашаму электроннаму рэсурсу напісанае прыйдзецца да двара, бо да выбараў яшчэ застаецца час, раптам хто прачытае і знойдзе нешта слушнае. Таму і прапаноўваю яго вам, бо перачытаўшы напісанае, хоць і прашло дзевяць гадоў, а думкі не памерлі, падраслі нават, мне і сёння падаецца, што нешта можна скарыстаць, нешта можа спрацаваць, а ў барацьбе можа спатрэбіцца ўсё і мы не ведаем, што ўрэшце прынясе перамогу.
Анатоль Кудласевіч
(26.01. 2015 г.)
СЕМ ВАРЫЯНТАЎ БАРАЦЬБЫ — ЗА СВАБОДУ!
“Шлях да перамогі” — назва артыкула Віктара Івашкевіча, які вызначаў “стратэгічныя мэты і задачы аб’яднаных дэмакратычных сілаў на 2006—2007 гг. Дарэчы, артыкул напісаны ў дзень нараджэння, якое некалькі дзесяцігоддзяў таму святкавалася савецкім народам, а ў календары адзначалася чырвонай датай: 22. 04. 2006 г. Так сталася. Усё нясе сэнс, але рэдка хто яго бачыць. Пра гэта і пагаворым. Пра шляхі да перамогі. А да Перамогі вядзе многа шляхоў. У крайнім выпадку, шлях не адзін, і не магістральны — мы ўжо гэта праходзілі. Галоўнае, не збочыць са Шляху сэрца, тады ногі прывядуць да перамогі.
Можна дванаццаць гадоў вясці вайну і праігрываць бітву за бітвай, здаваць пазіцыі, губляць войскі, пераходзіць у глухую абарону і да партызанскай барацьбы, але галоўнае, каб у апошняй вырашальнай Сечы адалець, змагчы і вырваць Перамогу, дамогшыся ад супраціўнікаў безумоўнай капітуляцыі. Вось гэта і будзе сапраўдная ПЕРАМОГА!
Але супраць каго ваюем? І за што? І з кім? І хто ваяры нашы, і хто памагатыя, і хто кіруе гэтай барацьбой? І дзеля якой светлай мэты гатовы ахвяраваць нават самім жыццём?
Будзьма шчырымі: ваюем супраць сатаны. Ён наш непрымірымы вораг. Гэта ён, рагаты, увасобіўся ў таталітарным рэжыме, які нам прыходзілася да часу цярпець, але які не скарыў нас. Ваюем за Справядлівасць, за Свабоду, за Праўду! Адстойваем нашу чалавечую годнасць і выяўляем у гэтай бітве сваю вартасць. За зямлю сваю ваюем, за будучыню нашых дзяцей, за Маці-Беларусь! За Род свой чалавечы, каб людзьмі звацца; за мову і прадзедаў нашых, што жыцці паклалі за гэтыя ж ідэалы. За тое і ваюем з двуногімі, якія былі калісці людзьмі і забыліся на гэта. Якія сапселі, зжывёліліся і нам навязваюць свае ідэалы, гаворачы: глядзіце, у нас сіла, у нас грошы, за намі, маўляў, народ цэлы… Ці так гэта, людзі?
Не так. Праўду кажуць яны, усё ў іх ёсць, а ў нас нічога, акрамя сумлення і веры ў канчатковую перамогу. Але тое хлусня, што на іхнім баку сіла. Гніль, пацяруха, попел… Адна брыдота, не болей таго. Так, Галіаф магутны, але выходзіць Давід супраць яго з прашчою і куды дзяваецца яго сіла? Хрыстос з дванаццацю ўвесь свет перавярнуў. А мы ж дзеці яго. І нас жа значна болей, апантаных бітваю за справядлівасць? І памагатыя ёсць у нас. Гасподзь па-над намі, Гасподзь у нашым сэрцы, Госпад кіруе нашай барацьбой. І яго мы воіны. І дзеля гэтае мэты пакладзём свае жыцці, калі спатрэбіцца, бо няма болей тае любові, хто “душу сваю пакладзе за другі свая…”: за Свабоду, якая дарована нам па праву нараджэння; за Праўду, якую многія прыслугачы рэжыму прадалі за грошы; за Справядлівасць, што папіраецца ў дзяржаўных судах чыноўнікамі і зневажаецца на самым высокім узроўні; за наша права першародства на сваёй зямлі, за сваю нацыянальную дзяржаву, за мудрых правіцеляў айчыны нашай, за чыстую, высокую, гордую і магутную Белую Русь.
Што ж, з Богам! Пачнём? Бо гэта ячшэ не пачатак, а толькі подступы да галоўнага. Толькі з Богам пераможам! І перамога будзе не за намі, а разам з намі, у нашым сэрцы.
* * *
Вайна не канчаецца. Калі яна пачалася для беларусаў? У 1941-шым, ці ў 1939-тым? Ніхто не ведае даты. А можа яе пачалі ў 1917-тым? Не, пэўна, раней. Адны пытанні. А мо пачалася ў 1861-шым, ці ў 1812-тым? Калі скончыцца? Не вядома. “Дзве тысячы год вайна…”. І яшчэ глыбей. Далей. Такая доля у беларуса: ваяваць за ўвесь свет і з усім светам, каб святло было на зямлі. Каб Любоў не ўмірала. Вечна ваяваць за свой Род. Бо такімі Бог нас стварыў. Бо мы шчырыя, чыстыя, сумелнныя і праўдзівыя, таму і абраны Богам дзеля святое справы.
Цяжка пераказаць усё, што ляжыць на сэрцы, таму паслухайце прыпавесць.
Планы штурму крэпасці.
Жылі на зямлі шчырыя і вельмі даверлівыя людзі. Усяго было ў іх удосталь: і зямля, і азёры, і рэкі — толькі парадку не было на зямлі. І вырашылі гэтыя людзі выбраць са свайго асяроддзя правадыра. Параіліся і абралі, як ім здавалася, не благога хлопца, ён таксама ўдаваў шчырым, і гаварыў, што ўсё зробіць для шчасця сваіх людзей. Паверылі яму людзі. Але быў гэты хлопец бязбацькавічам. Нічога страшнага ў гэтым мо і не было, але слухайце далей маю прыпавесць.
Першае, што зрабіў бязбацькавіч, — пачаў уводзіць людзей у зман. На той час гэты народ жыў, хоць і бедна, хоць і заблытаўся ў многіх праблемах, але меў вольную дзяржаву, і амаль не існавала на іх зямлі падману. Калі хто хлусіў, яму не падавалі рукі, усе адразу бачылі, што ён падманшчык. Людзі не баяліся гаварыць праўду ў вочы. Усе верылі: ліхі час хутка скончыцца. Маўляў, загляне сонца і ў наша акноца. Але князь, якога яны выбралі, не надта дбаў пра дабрабыт свайго народу, а больш пра тое, каб навечна захаваць за сабой уладу. Якім чынам гэта зрабіць? Проста патрэбана ўсім даказаць, што толькі, дзякуючы яго намаганням, жыццё ў краіне паляпшаецца.
Ён збудаваў сабе крэпасць. Прыняў законы, якія каралі ўсякага, хто будзе гаварыць праўду. Прызнаў законнае права на тое, што ў краіне могуць існаваць дзве мовы, свая і чужая. Пачаў падрабляць пад сябе законы. Такім чынам ён прасядзеў на валадарстве ажно дванаццаць гадоў. Нічога страшнага і ў гэтым няма. Абы добры быў кіраўнік, абы па праўдзе рабіў, па-божаму. Але за гэты час ён ператварыўся ў сапраўднага тырана. Яго крэпасць зрабілася непрыступнай. Усё трымалася на падмане і хлусні, таго хто асмельваўся гаварыць тырану праўду ў вочы, хапалі і кідалі ў турму. І многія людзі ўпэўніліся ў тым, што князь іх зусім не той, за каго сябе выдае. Прыўшоў час выбіраць новага валадара. Але большасць народу зноў была падманута, бо паверыла: жыццё паляпшаецца толькі дзякуючы мудраму правадыру, які не шкадуе сябе і працуе дзень і ноч. Але тыя, хто зразумеў, што не ўсё так добра ў краіне, строілі планы звергнуць падманшчыка, які толькі тым і займаўся, каб умацаваць сваю крэпасць і ўладу над людзьмі. Дванаццаць гадоў яны ваявалі з супастатам, і за гэтыя гады крэпасць ператварылася ў выкшталцоную фартыфікацыю: былі ўзведзены непрыступныя ўмацаванні, назапашана шмат зброі і правіянту, вымуштраваны адданыя і верныя войскі.
Але народ зрыхтаваўся да штурму, каб скончыць падман і няпраўду. Сабралі народныя войскі. І не адно войска, а цэлых два. Адно — сваё роднае, а другое — на грошы суседняй дзяржавы. Генералы, тысячнікі, сотнікі і дзесятнікі занялі свае месцы. Зрыхтаваліся да апошняга штурму. Планы захопу крэпасці распрацавалі адзін лепшы за другі, дарэчы, для кожнага войска свой план, не залежны ад другога. Два галоўнакамандуючыя так і не змаглі ўзгадніць свае дзеянні.
Два-тры дні да штурму. Прыходзіць у стан аднаго войска чалавек і гаворыць: “У крэпасць вядзе падземны ход. Па гэтым праходу можна трапіць у логава тырана і паразіць яго ў самае сэрца: ён не зможа выстаяць супраць праўды. Вось за гэтымі дзвярыма патаемны ход, трэба толькі адчыніць дзверы”. А яму адказваюць: “Такога хода няма. Такога патаемнага праходу ў крэпасць не існуе ў прыродзе”
— Дык вось жа, ён гэты ход. Адчыняем дзверы і пайшлі! Заўтра можа быць позна, праход засыплюць зямлёю.
Але гэтаму чалавеку ніхто не верыць. Не чуюць яго. Не хочуць верыць, бо ў мудрыя планы, распрацаваныя барацьбітамі за волю, патрэбна ўносіць нейкія змены, карэктывы, распрацоўваць новыя, — а ранейшыя ж платы ствараліся мудрэйшымі, іх зацвердзілі недзе і грошы заплацілі.
І пачалі штурм крэпасці згодна сваіх ранейшых планаў. Але ні адзін план не прывёў да перамогі. Крэпасць стаіць. Узялі войскі яе ў аблогу і пачалі асаду.
Зноў прыходзіць той чалавек у стан асадных войскаў і гаворыць: “Паслухайце! Вось тут пад сцяною парахавы склад. Трэба зрабіць невялічкі падкоп, прабрацца ў склад і ўзарваць яго. І праз пралом у сцяне хлынуць нашы салдаты і захопяць тырана”.
— Такога не можа быць, — адказваюць яму, — не такі дурны тыран, каб будаваць пад сцяною склад з порахам, склады будуюцца далёка ад крапасной сцяны. Гэта не рэальна. У наш час порах увогуле не ўжываецца.
Яны зноў не вераць. Не чуюць, што ім даводзяць, бо на ўсё маюць свае планы.Ужо і двух галоўнакамандуючых у палон захапілі, і многіх генералаў у турму кінулі, і лепшыя войскі пабілі. Не чуюць яны. Не хочуць прыслухацца, што гаворыць ім гэты чалавек. Асаджваюць крэпасць, згодна сваіх планаў і не адступаюцца ні на крок ад іх, таму што нехта сказаў ім: толькі такім чынам можна перамагчы.
І трэцці раз прыходзіць той чалавек і гаворыць ім: “Трэба захапіць крэпасць знутры. Выкрыць падман, паказаць усяму свету на чым трымаецца рэжым тырана, і тады абаронцы крэпасці ператворацца ў нашых саюзнікаў і мы пераможам. Вось у мяне план, ён просты, трэба растлумачыць, што тыран ёсць тыран, а абаронцаў падманулі. Яны самі яго і звергнуць і на суд прывядуць.
— Гэта не рэальна, — гавораць чалавеку, — Такое не магчыма. Гэта бясплодныя мары, наіўны ідэалізм. І ўвогуле адыйдзі, у нас свае планы і мы пераможам! Жыцці свае пакладзём на гэтым полі, але пераможам.
Жыцці можа і пакладуць, але ці атрымаюць перамогу? Як на мой розум, дык даўно трэба было прыслухацца да таго чалавека. Ну даць яму хаця б пяць чалавек з усяго вялікага войска і сказаць, добра, адчыняйце дзверы і прабірайцеся падземным ходам, калі спатрэбіцца наша дапомога, мы падыйдзем. “Добра, — вось дзесяць чалавек, — рабіце падкоп у парахавы склад, і калі рухне сцяна, войскі рынуцца ў крэпасць і захопяць тырана”. Але Нічога гэтага не адбылося. Таму крэпасць да гэтага часу стаіць, а тыран правіць краінай.
Вось такая прыпавесць. Сэнс якой: не трэба думаць, што распрацаваны аднойчы план лепшы ад усіх на свеце. Жыццё ўносіць свае карэкцівы. Трэба мяняць планы ў залежнасці ад сітуацыі і прыслухвацца, што гаворыць кожны чалавек. Бо той жа прыхадзень таксама прагнуў перамогі. А сваёю няўвагаю паўстанцы маглі страціць назаўсёды аднаго воіна. Хіба ў час рашучага змагання бываюць лішнія ваяры?
Так не павінна быць. У перамогі многа шляхоў і многа дарог вядуць да аднаго і таго ж месца, я, напрыклад, налічыў ажно сем варыянтаў развіцця падзей, хаця па сутнасці, пералічыць іх немагчыма.
Вось яны, сем маіх варыянтаў, і сем шляхоў, якія могуць ці маглі б прывесці да перамогі, сем варыянтаў, бо адна Любоў.
1. Музыка і гармонія.
“До”, “Рэ”, “Мі”, “Фа”, “Соль”, “Ля”, “Сі”… — іншая актава, і зноў “До”, “Рэ”, “Мі”…
Гэта ноты. Іх сем. Сем актаў, і сем нотаў. Паводле гэтых нотаў можна сыграць любую музыку. Усё падуладна рытму. “Слухайце музыку рэвалюцыі” — гаварыў калісьці рускі паэт Аляксандр Блок. Усё мае свой рытм, нават чалавечае сэрца б’ецца ў адпаведнасці з гэтымі рытмамі. Секунда, хвіліна, дзень, месяц, год… Час рытмізаваны. Па за рытмам — існуе толькі Хаос. На мінулых выбарах было Тры Аляксандры, тры сур’ёзныя кандыдаты ў прэзідэнты. Два з іх сядзяць у турме, адзін, быццам бы атрымаў перамогу. Так кажуць і думаюць. Але часта перамога аказваецца піравай, і хто быў апошні, можа стаць першым. Усё вяртаецца на пачатак, або музыка пачынае іграцца ў іншай танальнасці ці наступнай актаве.
2. Час і Шлях.
Панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля (“воскресеніе” па-руску)… — дні тыдня. Гэта час. “У нас сем дзён, у нас гадзін дванаццаць” — пісаў другі рускі паэта Уладзімр Маякоўскі. У святую нядзелю ўваскрос Хрыстос, а ў пятніцу быў укрыжаваны. Трэба ведаць, які дзень тыдня, і якое тысячыгоддзе на вуліцах Менска? І якое свята святкуе народ? І што ў царкве ў гэты дзень спяваюць? Трэба ўсё гэта ведаць. Бо мы не знаем, што спатрэбіцца заўтра, і што заўтра зробіцца вырашальным. Трэба ведаць, каб слухаць музыку рэвалюцыі, каб адчуваць яе рытмы. Бо гэта не зусім наша музыка, мы толькі здольны пачуць яе і падыграць, станцаваць пад яе. Тады ўсё атрымаецца. Бо не жывёлы мы, а — людзі. Толькі скаты не ведаюць, не маюць святыняў і святаў, бо тым і адрозніваецца жывёліна, ад чалавека: у яе няма Храма, а ў нас іх два — у сэрцы, і на зямлі. Таму яны — быдла! Трэба ведаць, каб не атрымлівалася так, як у двухногіх: у страсную пятніцу, у вялікі пост, за два дні да Вялікдзеня, баляванне наладзілі са скокамі каля Палаца Рэспублікі. І гэта людзі? Дык чыя гэта ўлада? Адкажыце самі… Даскачуцца. Дагуляюцца. Бачаць і людзі і Бог, а Ён — не цяля… Таму іх перамога — хімера і прывід.
Уладзімір Першы агнём і мячом нас хрысціў. Доўга мы супраціўлсяліся. Але прынялі, і не здрадзілі. Уладзімір Лысы, нас агнем хацеў расхрысціць. Не адступіліся ад свайго. Уладімір Пуцін, нам цяпер пуць паказаць хоча ды завярнуць на чужыя сцяжыны. Мы нахадзіліся ўжо чужымі шляхамі і пад чужымі сцягамі. Мы абпіліся сваёю крывёю, зыхлынуліся ёю. Мы помнім сваю гісторыю. Досыць! У нас свой Шлях! І свой колер: бел-чырвона-белы.
3. Колер і сімвал.
Сем колераў вясёлкі – у гэтым гармонія. Трэба любіць свой колер. Бо ён нам у спадчыну дастаўся. Трэба любіць свой сімвал… Бо скотская ўлада пытаецца ў быдла дзе яго пасвіць? І статак выбірае зелень. А што патрэбна людскому статку, абы пуза набіць: хлеба і відовішчаў. Восемдзесят пяць працэнтаў беларусаў называюць сябе праваслаўнымі. Толькі адна назва і засталася ад сапраўднага праваслаўя. Бо калі б напраўду былі праваслаўнымі, хіба дапусцілі б такое, што спрадвечна праваслаўны, хрысціянскі сімвал, бел-чарвона-белы, які яшчэ зусім нядаўна быў дзяржаўным сцягам, нелюдзі пад стрыкатанне камер разрывалі на сувеніры? І ні адзін праваслаўны святар не падаў у суд за такую знявагу і кашчунства. Дык можа ён не ведае, што адбылося. Няхай тады з’еўдзіць у Жыровіцы і паглядзіць уважліва на абразы не толькі беларускіх святых. Ці мо ўсе папы (яны вельмі не любяць, калі іх так называюць), мо ўсе яны начале з Філарэтам аслеплі, калі не бачаць, выява якога крыжа на шчыце Пагоні? Трэба і гэтае, назыўное праваслаўе, улічваць, як асноўную канстанту. Трэба любіць свой герб. Бо нават за савецкім часам у даванадцацітомнай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі “Пагоня” пазначана дванаццаць разоў: два губернскія, Віцебскай і Велінскай, і дзесяць гербавых знакаў беларускіх гарадоў: Магілёў, Віцебск, Гарадок, Дрыса, Лепель, Чырыкаў, Сураж, Рэчыца, Слуцак і Полацак. Як жа трэба не любіць свае гарады, і сваю зямлю, і сваю гісторыю, якім невукам трэба быць, каб адмяніць гэтую дзяржаўную сімволіку? І лічыць яе не зарэгістраванай. Не будзьма і мы такімі.
Нас пужаюць каляровымі рэвалюцыямі. Не нас, статак людскі пужаюць, на Украіну паказваюць. Як жа трэба не ведаць Народ свой, да чаго байструком недаробленым, як у нас на Палессі гавораць, “бенкам” патрэбна быць, каб баяцца нейкіх прыблудных тэхналогій. Наша рэвалюцыя будзе іншаю. І зусім не каляроваю. Яна будзе нашаю, народнаю! Бел-чырвона-белаю! Будзе рагатаю, або вогненнай! Крываваю будзе, але мы нікога не будзем забіваць. Яны самі накладуць на сябе рукі, калі зразумеюць, іудзіна дрэва асіна, ужо чакае, і кожную восень дрыжыць. Няхай вешаюцца, сукі! Сабакам сабачай смерці! Мы зробім сваю рэвалюцыю чыстымі, Божымі рукамі, і гэтая рэвалюцыя ачысціць зямлю, яна будзе духоўнай. І людзі ўздыхнуць на поўныя грудзі. Няхай жывуць людзі, жывуць ды радуюцца. І няхай яны ў сябе спытаюцца: а ці людзі яны? Бо мы прыйдзем, і ўсё выявім! З усімі разябярэмся. І нікому не даруем. Мы не багі, мы людзі! Мы – гордыя, мы высокія, мы выхоўваліся ў нябёсах, і надта не любім калі смярдзіць навокал ад тых, хто прадаў душу д’яблу. Таму – “скачуць гордыя коні: Пагоня, Пагоня, Пагоня ў гарчай крыві!” Няхай раскручваюць зямлю нашы конікі.
4. Зямля, прастора, лічбы….
Чуеце, як парыпвае зямная вось? Гэта мы яе круцім сваім думкамі. “Вось, круціцца і рыпіць, круціцца кола. Кола долі маёй… Бо, у такі ж самы восеньскі час, на мне яно зноў…” – гэта цытата. Многія назусім адыйшлі. Магу пералічыць прозвішчы… А хто за гэта адкажа? Чаму так: поскудзь усякая жыве, а лепшыя Сыны нацыі ад смуроду задыхаюцца? І гэта дараваць? Судзіце…
Ведаяце, якая дзіўная сімволіка ва ўсім! Усё падуладна рытму і нябеснай гармоніі. Гармонія нават у лічбах. Сорак, дваццаць шэсць, трынаццаць, дванаццаць, сем, чатыры, тры, два, адзін… Не верыце? Сур’ёзна. Вунь нават штаб Мілінкевіча акадэмічная 12—13. Гэта яны сляпыя, а мы ўсё бачым. Бо маем і зрок, і слых.
Слухайце, я падобны на дурнога, ці не? Ці на вар’ята якога-небудзь? Напэўна, так і ёсць. Бо чаму ж тады ўсе гэтыя разумнікі, якія лічаць сябе такімі, жывуць ды балюць, у хакеі пагульваюць, а мы жывем да гаруем, спяваем ды плачам, ды зямлю араем? Ды слёзы глытаем, як лічым капейкі. А яны плюць на ўсё, ды барышы падлічваюць з нашае бяды. Так не павінна быць. Я ведаю чаму так, але ж, Божа, так не павінна быць! На зямлі павінна валадарыць Справялівасць! Гэта наш абавязак: зацвердзіць божыя законы сярод людзей. Высмаліць калёным жалезам у іх сэрцах. Але дзе яна, справядлівасць? Дзе Божая Праўда? Чаму людзі з каменным сэрцам пад сябе грабуць, а бедны чалавек не ведае як з гэтаю бядою разабрацца. Бо сэрца вялікае мае і ўсё яму баліць. Дзе ж тады справядлівасць у гэтым свеце? Дзе Праўда? Няўжо так будзе заўсёды? А што, калі раптам, вось дапусціце такую думку, і Бога на зямлі няма? То людзі ж тады зусім звярыны нейкія, калі так. То тады ўсіх пагалоўна трэба сцерці ў парашок. Каб не смуродзілі тут. Жывое, тое што не на двух нагах, а ўсё іншае жывое, нешта лепшае знойдзе Прырода ўзамен чалавеку, якая нібы павітуха стаяла пры родах чалавека і песціла ў ім надзею свайго будучага збаўлення. Памылілася, што тут зробіш, — не апраўдаў высокіх спадзяванняў. Бо і Зямля ж, планета наша, таксама Жывая. А мы што робім? Тады давайце, возьмем суд і расправу на сябе, і за кожную правіннасць: смерць, смерць, смерць!!!
Жудасць. Жах….
Але ёсць! Ёсць у небе Ён! Адно спадзяванне на Госпадада.
5. Багі і людзі.
Багі гуляюцца людзьмі, як цацкамі. У іх, напэўна, ёсць цацкі, якія яны вельмі любяць, а ёсць так сабе — паламатыя…
Вось і мною, часам, Бог гуляецца. І я пачынаю гуляцца з Ім. А потым і з людзьмі гуляцца. Гэта жыццё. Так жыць цікава. Так прыгожа.
Глядзіце, хіба гэта не гульня?
Зямля мае два паўшар’і. Вось зямная адна. Вакол асі зямля круціцца. І ўсе тут, дзякуючы гэтаму, жыве, бегае, лятае, поўзае… І чалавек мае два паўшар’і. Левае і правае. Левае за логіку адказвае, а правае – вобразы стварае, і вершы піша. Правае – гэта, быццам бы ад Бога, бярэ на сябе вобразнае мышленне, а левае – нібыта ад лукавага, за логіку адказвае, за гешефты ўсякія, якія арыфметычна можна падлічыць. Ну, чулі ж, пэўна, што “з правага боку стануць праведнікі, а з левага…” – вырадкі сатанінскія. Глядзіце, як можа такое быць: каб левыя змагаліся за правую справу? А яны сёння тут з намі. Ну, камуністыя ўсякія. Мой бацька ўвогуле быў яры партыец. І людзі яго вельмі любілі. Дык вось, левыя змагаюцца разам з правымі, і з анархістамі, і з цэнтрыстамі, змагаюцца не супраць, а РАЗАМ! За добрую справу, за Справядлівасць. Гэта цудоўна.
Бо галава ж адна ў чалавека, у ёй сем дзірак, а паўшар’і — два. А трымаецца чарапная каробка, “краніум” (па латыні) на сямі шыйных пазванках. І ў зямлі два паўшар’і. Некалі думалі, што яна плоская і пакоіцца на трох кітах, а нябёсы падтрымліваюць Атланты. І Атлантыда была… А можа яна і плоская, зямля наша? Пэўна так, калі стаіш на сваёй тэрыторыі адзін, і нікога няма навокал. Так, калі спускацца да архетыпаў нацыі, да старажытнай, першабынай моцы чалавека. І гэта трэба выкарыстоўваць: зямля зноў зрабілася плоскаю, бо вельмі тапорна пачаў дзейнічаць дзяржаўны аппарат, і трымаецца цяпер зямля на трох кітах: Свабода, Праўда, Справядлівасць. Бо зараз Атлантысты ёсць і Еўразійцы. Две тэорыі такія. Як тут разабрацца рабочаму завода з гэтай мудрагелістасцю, яго не цікавяць ніякія тэаорыі, у яго простая пазіцыя: хлеба і відовішчаў! Мая зямля, маё права, мяне падманулі!!! Вось гэта важна, а не тэорыі, якія рабацягі ад станка і плуга ніколі не чытаюць, бо імншым занятыя, не цікава ім, бо няма калі, сям’і карміць трэба ды дзяцей падымаць. Усе інтэлектуальныя тэорыі ад мазгаўні, а трэба скіроўвацца да сэрца, да пачуццяў чалавечых. Толькі праз Сэрца Шлях да Свабоды.
Сёмы пазванок, на якім трымаецца вось гэтае кругляшка з сям’ю дзіркамі, ведаеце як называецца? Ну, хто ведае?… Латынь трэба вывучаць, і біялогію. Але ж усяго не вывучыш, праўда? Пазванок гэты называецца па латыні Атлантам. Першы Эпістрафей, другі там ячшэ неяк, затым трэцці, чацвёрты, пяты і шосты – тыповыя, а сёмы мае назву Атлант. Мо і не з таго канца лічыць пачаў, у Бога канцоў многа, ды адна дарога. Я да чаго гавару ўсё гэта, такія палярныя аналогіі прыводжу? Бо ўсё гэта закладзена ў мове. І паспрачайцеся са мною, што гэта не так: “Напачатку было Слова, і Слова было у Бога, і Слова Было Бог…” Але яшчэ не ўсё сказаў пра гармонію. Трэба слухаць музыку. Музыку вечнасці.
Дык вось, ці не самая любімая цацка я, ў Госпада Бога? Ведаяце, дзе я працую? Рабочым на “Атланце”. І ведаеце, як называецца мая спецыяльнасць?… Адкуль вам ведаць. Зараз будзеце смяяцца. Я шмат іх памяняў за жыццё. Ей, Богу, будзеце смяяцца. Мая спецыяльнасць называецца “чысцільшчык”. Я цалкам сур’ёзна. Дык што мне тады рабіць? Вось цяпер, зараз? Заўтра? Думайце. Бо я не ведаю, чаму мяне так Бог любіць: лупіць і лупіць! То ў правую, то ў левую. А можа гэта мяне д’ябал спакушае, а я вас тут усіх падбіваю на штосьці нядобрае. Улічыце, кожнаму прыйдзецца адказваць за сваё. Я то за ўсё адчытаюся, а вы як? Я выкручуся, у крайнім выпадку скажу, што звездануты з усіх бакоў, і з правага і з левага, і з верху і знізу. Я апраўдаюся, але як яны будуць апраўдвацца? Я ўвогуле паэт, а паэты ўсе летуценнікі. Хто ж верыць паэтам, яшчэ Вергілій сказаў, што не лічыць сапраўдным паэта, у якога ўсе дома. Гэта значыць без прыдуры ў галаве. А можа я і не сапраўдны паэт, а прыкідваюся, каб вам тут усім мазгі запудрыць. Бо я ж чысцільшчык, кіллер — па-іншаму. А, вось чаму мяне Лукашэнка баіцца! Цяпер мне зразумела. І правільна робіць, што баіцца. Колькі я лавіў яго, а ён уцякае. І насамрэч было. Забіў бы! Адным пальцам. Вось гэтым, указальным. Калі б прарваўся тады праз яго заслоны. Быў такі момант. Я тады яшчэ і чысцільшчыкам не працаваў. На радыё журналістам. А ён, пачаў рэферэндумы праводзіць… Дзесьці запісана. Амаль на сто працэнтаў быў упэўнены. Але Бог не дапусціў. Бог не ламае свае любімыя цацкі, і не выкідвае іх на сметнік. А вас жа таксама Бог усіх любіць. Бо і вы ж сыны яго, калі такое выхаванне прайшлі. Як мой дзед казаў, “вас воспітвалі, а яшчэ бувае – выхоўваюць”. Спачатку “нельзя”, а потом “не можна”. “Нельзя!!!” – рэзка так, і затым спакойна: “Ня можна” (сачыце за жэстамі). Вось што такое МОВА. А что такое “езык” — “великий и могучий”… У нас гэты жэст дзеці паказваюць, калі цвеляцца, а ў кітайцаў — гэта пагроза аналагічная выстаўленаму арыйскаму кулаку. Смехата. Хто гэта сказаў? Тургенеў. Тожэ мне пісьменнік. “Му-му” ўтапіў. Але ж Герасім быў нямым. Вось табе і вялікі і магучы. Іншы раз сабака больш можа расказаць, чым ад чалавека пачуеш.
Слухайце, дык калі ў нас такія казрыныя карты, дык можа адкруцім час назад? А што? Народ велічыня пастаянная. І мы тады, у пачатку дзявяностых, пачалі ўсё рабіць, як і належала. Але ж людзі есці хацелі. Казалі, калі я на мове размаўляць буду, каўбасы не прыбавіцца. Цяпер іх накармілі. Каўбаса ёсць, а праблемы засталіся. Яшчэ большыя праблемы, чым былі. Дыхаць цяжка стала жывому. І зноў, толькі на нас і спадзяюцца. Бо няма больш сілы. Толькі беларускі Дух можа здолець і адалець гэтую паразу. Адкруцім час назад і вернем усе нацыянальныя сімвалы, гімн “Магутны Божа”, Пагоню. Мову адну зробім, маю на ўвазе – дзяржаўную адну. Адзін Народ – адна мова. А быдла, скаты – няхай размаўлюць той мовю, якой хочуць, хоць хрукаюць сабе каля карыта, — нам што да гэтага. Так і зробім. І няхай толькі хто заікнуцца пасмее. Трэба паклясціся! Ну што, клянёмся!?
Так і зробім. Вернем усіх, хто захоча прыехаць, і каго рэжым вымусіў пакінуць нас. А то плявузгаюць тут усякія абышто. Прымусім і ўлады ўсё зробяць. Законы выдатныя прымем. Каб усім добра было, а не толькі прыслугачам. А з прыглучамі асабіста разбярэмся. Няхай яны цяпер уцякаюць, бо не будзе да іх літасці. Нас Бог пакарае, калі мы ім спусцім.
Але з моваю цяпер асцярожней трэба. Мы яшчэ і не ўсякаму можам дазволіць карыстацца ёю. “Хто як хаціт пусць так і гаварыт”, хоць па-скотску. Але калі ты хочаш кіраваць іншымі, міністрам быць ці якім іншым дзяржаўным чыноўнікам, будзь ласкаў, карыстайся моваю царавання, мовай тае зямлі якая спарадзіла цябе. Гэта нашая зброя, бо мова — гэта Дух, наш вогненны меч-кладзянец, сакрэтная зброя, а меч дастаюць толькі ў выключных выпадках. Мы яе, хоп, зноў у похвы, падыспад схавалі. І паглядзім: што там і да чаго далей будзе? Трэба помніць, што і за намі ідуць людзі, нашы дзеці і ўнукі. Паглядзім, як зноў аскаціньвацімецца статак людскі, убачылі — дашчэнту зжывёліліся, дасталі мову са сховаў, і зноў на места ўсіх паставілі. І зноў прад’явілі сваё права! Вось такія мы беларусы. Такія былі і такімі павек застанемся.
Я вам не надакучыў? Не. А я ж яшчэ да галоўнага і не прыступаў. Вы нават не ведаеце, хто я? Прыйшоў тут нейкі і жыццю вучыць. Час і так ляціць хутка. За некалькі гадоў усё памянялася: і жыццё, і людзі.
6. Хто я?
Анатоль Кудласевіч, Аляксееў сын. Нарадзіўся 5 верасня на Заходнім Палессі ў 1961 годзе ў вёсцы Толмачава, Столінскага раёна. Жонка – Вераніка 5 красавіка 1958 года на Гарадзеншчыне пад Гальшанамі, сын – Мікола (10.07.1991 г.), а сын Андрэй (17.09.1996 г.) — я і ў датах нараджэння гармонію адсочваю… А да гэтага лужыў у войску. Скончыў Пінскі сельска-гаспадарчы тэхнікум і Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага (Масква). Набыў тузін прафесій і спецыяльнасцяў: ветэрынар, слесар МСР, планавік, забяспячэнец, будаўнік, карэспандэнт-арганізатар, рэдактар, радыё і тэлежурналіст, маркетолаг, слесар-сантэхнік, маляр, чысцільшчык. Рыхтык як прэзідэнт, доўга не заседжваўся на адным месцы. Выдаў некалькі кніг, уклаў дзве анталогіі “Анталогію беларускай эпітафіі” і “Анаталогію беларускай пародыі”, арганізаваў Першы фестываль беларускай бардаўскай песні, сотні радыё перадач і аўтарскіх праграм, у тым ліку “Сувязь часоў”, “Дрэва жыцця”, “Святыя імёны зямлі беларускай”, “Напіцца з крыніцы”, дзесяткі пастаўленых спектакляў, арганізаваных літаратурных сустрэч, вечароў паэзіі і сустрэч з пісьменнікамі, кампазітарамі і артыстамі. Пішу прозу, спяваю свае песні пад гітару… Але для цяперашняй Беларусі я прыдатны толькі ў якасці — чысцільшчыка, якія працуюць толькі ноччу.
7.Чаму я тут?
Мяне паклікаў час. Таму ў палітыцы я чалавек новы. Але без мяне вам не абыйсціся: таму слухайце, што скажу. Ніколі не займаўся палітыкай прафесійна, і ніколі не буду займацца, таму што лічу: справа паэта, пісаць вершы, ну, у крайнім выпадку выконваць ролю ланцуговага сабакі справядлівасці, або набіць морду якому-небудзь чыноўніку, ці як-небудзь па-іншаму шызануць, калі зусім не выносна, калі наступаюць на горла тваёй песні, а палітыкай, маўляў, няхай займаюцца людзі, якім хочацца валадарыць над іншымі. Барацьба пісьменніка за Справядлівасць, лічыў я, гэта яго творы. Але прыходзіць час, калі нават на заводзе, куды ўцёк ад пратухлага свету і гнілой інтэлегенцыі, працуючы па начах, а днём адсыпаючыся, дыхаць становіцца цяжэй і цэжэй, і прыходзіць час, калі зусім не хапае паветра і пачынаеш разумець: трэба нешта мяняць! Далей так жыць нельга! Пачынаеш усведамляць: без цябе не змогуць абыйсціся, бо зноў нешта зробяць не так і не ў той час. Таму я і прыйшоў да вас: пякучыя думкі не даюць спакою. Паэзія будзіць Дух, уздымае чалавека на барацьбу.
Паэты вераць у тое, што вершам можна зрабіць пераварот у душах мільёнаў. І гэтая вера ўзрастае на жыватворнай глебе. Усё паўтараецца. Жыў на свеце геніяльнешы Паэт. Яго ніхто не пераўзыйшоў, і ніколі больш не з’явіцца сярод жывых такога Паэта. Цяпер Яго ведаюць усе. Дзіўна, але Ён не напісаў ніводнага верша, хоць і быў Найвялікшым з Паэтаў. Людзі хадзілі за Ім следам, і пілі жывую ваду з Яго вуснаў. Я сказаў ня праўду, што ён не пісаў вершаў. Ён вывершваў кожны свой крок. Кожны рух быў геніяльным радком, погляд вачэй Яго – узнёслая паэма. Тварыў ісціну сваім жыццём, учынкамі, здзейсніўшы найвялікшы подзьвіг. Ён сказаў: “Я — Шлях, навучыцеся ад мяне”. Чаму я ўспомніў гэтага паэта? Таму што сітуацыя, якая склалася на той час у яго родным краі нагадвае тую, якая абступіла і маю Айчыну. Рымская імперыя жалезнымі абцугамі заціснула яго народ. Сітуацыя вельмі падобная. Чакаюць, што прыйдзе Месія, уздыме народ і павядзе супраць Рыма. Месія прыйшоў, але гаворыць: “Царстава маё не ад гэтага свету”. Яго адвяргаюць. Яго ўкрыжоўваюць, каб пераканацца, ці праўда тое, што ён гаворыць, ці Ісціна Яго словы. Цяпер увесь свет пераканаўся, што яго словы аказаліся праўдзівымі. Але ж мы не месіі, не багі, мы – людзі, але прыйшлі сюды дзеля Божае Праўды і Справядлівасці. Дык у нас падвоенная крэпасць: моц зямлі і неба. Імя таго Паэта было Іісус з Назарэта. Людзі назвалі яго Богам. Так яно і ёсць. І таму ўсе мы цяпер — дзеці Божыя. Але нават калі Яго праўда не спраўджваецца, таму што супраціўнік забраў уладу над людзьмі, нават калі Евангельскія ісціны не дзейнічаюць, то мы скажам тады: “Нічога не ведаем! Не верым таму, што было да нас. Зямля плоская, і трымаецца на трох кітах, а ўсе гэтыя касмічныя палёты – містыфікацыя! Мы ўжо нічому не верым, і нікому не давяраем, бо адно зло і няпраўду бачым навокал. Толькі ўласнаму сэрцу верым, толькі ў Справядлівасць, а калі і яе няма на зямлі, то мы праявім сваё спрадвечнае права: права крыві і помсты, Права Роду! Не будзем жыць, як безгалосыя жывёліны! Мы — людзі! І самога Бога страсянем за бараду, пытаючы: “Чаму маўчаў? Чаму не караў?! Чаму не дапамагаў?!” Строга спытаем. Няхай за ўсё адкажа прама і без выкрунтасаў. Досыць, надакучыла! І не пабаімся адказнасці за ўвесь свет, за усю зямлю. Таму што ведаем, мы таксама — унукі багоў, Дажбогавы ўнукі! Мы таксама Багі. І пляваць мне з высокай Родавай званіцы на ўсякіх там Хрыстосікаў, Буддаў і Магаметаў, калі свет выбірае пагібель. Што мне да таго, калі я таксама Сын Бога, калі і ў мяне растуць Сыны? Падумаць страшна, якое пачварнае наваколле, населенае двухногімі, чакае іх заўтра, калі я, іх бацька, сёння не паспрабую зрабіць гэты свет хоць крышачку лепшым, чалавечным і справядлівым, бо зямля час ад часу робіцца плоскай, а людзі ператвараюцца ў страхалюдных жывёлін, і ты нікому і нічому ужо не верыш. Дык што тады чакае нашых дзяцей? Большасць з нас прайшлі не адну Галгофу, выпрабавалі процьму магчымых варыянтаў, а Бог зацята маўчаў. Дык можа яго і няма ўвогуле, вашага Бога, якога прапаведуюць сусветныя рэлігіі? Можа, вы ўсе паўміралі і смярдзіцё толькі, а адзін я — жывы, бо мне баліць? Таму што я не ведаю, што вы робіце, і не знаходжу разумнага тлумачэння вашым дзеянням, і вымушаны ўзяць адказнасць на самога сябе, не збаяцца нават вечнай кары. Мае сыны падрастаюць, яны прыйдуць і разбяруца, што рабіць з гэтай плоскай зямлёй і з людзьмі, якія тут паскудзяць. У дзецях наша апраўданне. Нам ёсць што сказаць Госпаду Богу, Айцу Нябеснаму, я не думаю, што знойдзецца справядлівы адказ на кожнае абвінавачванне. Я не баюся адказнасці за такі выбар, таму што планета гіне, а людзі зжывёліліся. Значыць, хутка Прышэсце! Вельмі хутка канец.
Усё паўтарецца. Помніце, зусім нядаўно гэта было. І як хутка ляціць час. Мінула сямнаццаць гадоў. 1989 год. Едзем з фестывалю маладой літаратуры, з Іслачы. Аўтобус перапоўнены маладымі паэтамі, якія цяпер прайшлі свой шлях да палавіны. Усё душы круціліся вакол аднаго паэта, які тады падыходзіў да ўзросту Хрыста. Яго звалі Толя: “О, слухай прыкол, — гаворыць ён, — Ісыс Хрыстос” — дружны смех. Усяго праз паўтара года абрушыцца савецкая імперыя, а тады толькі-толькі ўсё пачыналася. І Сыс “Хрыстос” яшчэ быў жывы. Год таму ў дзень Перамогі, 9-га мая Беларусь развіталася са сваім Паэтам з Гарошкава. І такая саманазва не была блазнаваннем. У мяне сябар ёсць — Слава, Вячаслаў Гананайка, адзіны Дург у свеце, яго дзед таксама Вячаслаў Гананайка загінуў на 9-е мая 1945-га года ў самым цэнтры Берліна падарваўся на міне. А мой дзед, адзін, другі… А вашы… Паглядзіце якою вузкаю сцежкаю праводзіць Гасподзь народ беларускі. Дык народ наш ці не ёсць самая любімая цацка ў Бога і такія цацкі на сметнік гісторыі не выкідваюць. Толькі сляпыя гэтага не бачаць. Усе мы, людзі, маленькія хрыстосікі, калі ўзбіваемся на ісціну, асабліва адчуваюць гэта паэты, апантаныя жаданнем змяніць свет да лепшага. А іначай, навошта брацца за пяро? Вось таму я тут з вамі. Добра, калі паэт піша вершы і вершы даходзяць да людзей. Але прыходзіць такі час, калі сэрцы людзей камянеюць ад жорсткасці, яны халодныя быццам лёд і ўсё болей і болей няпраўды чаўпецца між людзей, і тады Бог дае паэту палымяныя, вогненныя словы. Але людзі, якія забыліся на сваё чалавечае імя, шугаюцца такіх вершаў. Паэт разумее: прышоў час ачысціць зямлю. Яны паглохлі. Яны не чуюць. Слова не дзейнічае, патрэбны іншыя рашучыя дзеянні. Таму і я тут.
Ведаяце, з боку вельмі добра ўсё бачна. Асабліва на адлегласці. Калі ноччу сядзіш каля агню, то здаецца што навокал цемрадзь. А каля самога вогнішча ўсё выдатна відно. Я здалёк убачыў агонь, які вы распалілі. І калі падыходзіў да яго, то усполахі полымя паказалі маім вачам, што робіцца наўкола вашай паходні. Я раскажу вам, што высвеціў агонь. Бо вы бачыце толькі дровы, жар і чырвоныя языкі што ліжуць цемру, ды яшчэ снапы іскраў, ды зорнае неба над галавою. І вам здаецца, што святло толькі ў трох кроках, а далей – цемра, сцяна, і нічога няма. Я ж убачыў краявід наколькі ахапіў зрок.
Скажу без алегорый. Як бы я рабіў рэвалюцыю? Калі б я рабіў рэвалюцыю, то прэзідэнтам ужо быў бы Мілінкевіч. Але бяда, што мы гаворым, а нас не чуюць. А калі што-небудзь пачуюць, то не прымаюць, кідаюцца ў спрэчку. А то і ўвогуле падазрона касавурацца: “А козачек-то засланный!” Калі б мяне пачулі адразу, і без слоў паслухаліся (я ж не магу загадваць! – гэта выбар кожнага чалавека), паслухаліся, зрабілі так, як думаю я – то Лукашэнка цяпер не сядзеў бы ў сваёй адміністрацыі.
Але ж вы не ведаеце, што думаю я. А я не ведаю, што думае кожны з вас. (Казачок п’е “Крыжачок” і ўсё адно ён падасланы). Чалавек пазнаецца па тым, што ён робіць: дрэва – па плоду.
Варыянт першы.
Гэта цалкам містычны ваянт. Яшчэ ўсярэдзіне сакавіка, дакладней за два дні да выбараў, у пятніцу, я напісаў верш “Сатана”. Вось ён, гэты верш. Магу прачытаць. Гэта самая вялікая справа, якую я зрабіў за апошнія шэсць гадоў дзеля Беларусі. І ўсё-такі я прачытаю гэты верш. Таму што слова стаіць напачатку любой, нават Божае справы, а не толькі чалавечай.
Дарэчы, гэты верш зараз у мяне склаўся ў выглядзе канкрэтнай акцыі:
“Прачытаў? перадай другому!”
С А Т А Н А
Раскажу небыліцу я,
Як прысніўся мне сатана.
Мне прысніўся жахлівы сон:
Сатана сеў на дольны трон.
Ваша справа – не верыць мне,
Пакланіцца яму, Сатане.
Бо цяпер не магу маўчаць,
Колькі можна было чакаць?
Ускрываецца зноў пячаць:
Кожны выбярэ долю сам,
Заўтра выбары
БеларУсам.
Людзі, слухайце, што скажу:
Ёсць прароцтвы, я не хлушу,
Не паверыце сёння мне –
Рогі вернеце сатане.
А як вырастуць рогі зноў,
То наяве тады, без сноў
Зыркне іншы, шкляны выскал…
Праўду, скажаце, я казаў.
Хто такі я, каб верыць мне?
Што ж, — паверце тады сатане…
Яго бачыце кожны дзень
Вы па “целіку”:
дзе ні дзе
Яго можна яшчэ сустрэць
Нават проста сярод людзей,
Ды з аховаю.
Накарміў ён ужо народ,
Толькі выйдзе наадварот —
Адрыгнецца нам
Змова з моваю!
— Ты нам пальцам яго пакажы,
Будзем ведаць тады, як жыць
Побач з д’ябалам.
Падмануў, дык няхай дрыжыць,
Жаба жабаю!
— Пальцам, кажаце, паказаць?
Паказаць, ды яшчэ расказаць –
Даць папробаваць?
Добра. Слухайце…
Перад вамі стаіць паэт,
Перад вамі яго партрэт.
Сатана – гэта людзі я,
Толькі розніца ёсць адна:
Ён — на золаце пасядзеў,
А я — ў холадзе пасівеў;
Ён бастард, а я проста бард;
Ён вялікі, а я – малы…
Гэта выклік да сатаны.
Я не ведаю, як тут быць
Мо падкажаце, што рабіць?
Ну навошта мне Божы дар?
Як дзве кроплі падобны твар?
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
Ёсць прароцтвы на Беларусь.
Караткевіч даўно пісаў,
Бог спускаўся і ўваскрасаў
У Гародні.
Мілінкевіч цяпер адтуль
Пад магчымая свісты куль —
На уладу
Смела рушыў ЗА БЕЛАРУСЬ!
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
На бой з д’яблам.
Ну, навошта мне Божы дар:
Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?
Ён – бастард, а я – проста бард
Кудласевіч.
Я даўно яго правяраў,
Ўсё цярпеў я, і ўсё чакаў:
“Мо памылка?”
Я семнаццаць прайшоў Галгоф,
Людзі, мілыя, я не Бог –
Проста хлопец.
Дык чаму тады трэцці раз
Перакручваецца Парнас
На Галгофу.
Не бастард я, а проста бард —
Кудласевіч.
І навошта мне Божы дар,
Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?
Я цяпер на сваю бяду
Адпусціў сабе бараду.
Смех зноў чуецца тут і там:
“Ты падобны стаў да Хрыста
Не распятага”.
Вось, дзве тысячы шосты год,
І навошта мне мой народ
Церпялівы?
Вось вясна на парог ідзе
Адчуваю, што быць бядзе!
Малпа Бога!
Гэты дадзены “бацькаў” твар
І навошта мне Божы Дар —
Глохнуць людзі.
Шэсць гадоў я запар маўчаў,
Яшчэ Пушкін калісьць сказаў –
Цар ад Бога.
Не прайшло і двухсот гадоў,
Перакручваецца наноў:
Цар — нічога…
Колькі зсечана з плеч галоў!?
Помста вечная за жыдоў:
Твар у пекле.
Ёсць пад сонейкам вёска Бобр*, і…
Вы ж паклоніцеся: “Ён добры…”
Мо аслеплі?!!
Тут мой подпіс:
17 сакавіка, пятніца 2006г.
(Тут я ставіў свой аўтограф “галубком” і лічыў, што верш трэба пусціь у народ, каб кожны свядомы беларус падпісаўся. Сам распачаў гэтую акцыю і рабочыя пачалі падпісвацца… (26.01. 2015 г.)
* Вёска Бобр — Крупскі раён, Мінская вобласць. Аляксандр Пушкін, вядомы беларускі мастак распісваў Храм у сваёй роднай вёсцы Бобр, грошай за работу не ўзяў. А заместа ганарару папрасіў у мясцовага бацюшкі дазвол намаляваць сцэну Страшнага суда. Святар, нічога не падазраючы, пагадзіўся… Цяпер паглядзець на Страшны суд версіі Пушкіна прыязджаюць нават з Амерыкі. А справа ў тым, што замест кананічных герояў Святога пісання Алесь размясціў у пекле нестандартную кампазіцыю: узначальвае яе прэзыдэнт, які і зараз жыве і кіруе дзяржавай, і экзаршы мітрапаліт усяе Беларусі Філарэт. Акрамя іх, па меркаванню Пушкіна, гарантавана пападуць у пекла “стукачы”, амонаўцы, што ваююць дубінкамі супраць свайго народу… Скляпенне Царквы упрыгожвае вобраз Хрыста, які трымае у руках разгорнутае Дабравесце. Старонкі вечнай кнігі пустыя… Але зусім не па прычыне ляноты іконапіца. Проста Аляксандр Пушкін перакананы: у царкве, збудаванай для беларускіх прыхажан у беларускім сяле Бобр, Гасподзь наш Ісус Хрыстос павінен размаўляць са сваёй пастваю на яе роднай, беларускай мове, якая і была дадзена беларускаму народу Богам. Тройчы звяртаўся мастак да мітрапаліта Філарэта з просьбаю блаславіць напісанне “Ойча Наш” і словаў з Евангелля ад Мацвея на Богам дадзенай нам мове ў зацверджаным кананічным перакладзе, але адказа так і не атрымаў… Больш таго, храм збудаваны яшчэ ў 1995 годзе да гэтага часу не асвечаны. (Матэрыял узяты з кнігі Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па беламу” – журналісткі БДГ, зверскі забітай невядомымі ў сваёй кватэры ў 2004г. А я ж ведаў гэтую журналістку, інтэрв’ю брала, калі выйшла “Анталогія беларуская эптафіі”). Да гэтага імені можна дадаць яшчэ прозвішчы: Карпенка, Захаранка, Красоўскага, Завадскага… Але гэта ўжо палітыка… Брудная справа? Я так не думаю: поскудзь трэба душыць сумленнем. Гасподзь ЁСЦЬ!!!
А дзе твой подпіс? Ці ты не згодны? Ці ўсім задаволены?
Калі баішся проста перадай верш другому…
А сваё ўсё адно атрымаеш!!! Бойся і надалей.
Аглядзіся, ужо атрымліваеш. Але гэта толькі пачатак…
Напісаўся гэты верш напярэдадні выбараў. Калі б хоць адзін чалавек учытаўся ў яго, калі б здольны быў зразумець, якія сілы спрабавалі падключыцца – улады проста наклалі б у штаны. Мы б перамаглі ў вобласці Духу. Згодны, мы і так атрымалі перамогу, але істотна пакуль нічога не змянілася. Так было трэба на той час і на тыя рэаліі. Заўсёды робіцца так, як трэба, а не згодна тых, ці іншых планаў.
Я, напрыклад, вельмі чакаў, што стыхія супраціўлення выкіне духоўны лозунг, тыпу: “Рагатаму – рэвалюцыю!”, ці лозунг кшталту “Лука ад Лукавага! А ты ад каго? (“Ад” — па-беларуску пекла”)”. — “Ага! Ты, — рагаты!”, або: “Рагаты, ідзі дахаты: у Шклоў!” – “Сатана ты, — а не я. Едзь дамоў: Сатану далоў!” і г.д. Гэта сур’ёзныя лозунгі. Іх не было. І не магло пакуль быць, таму што нават строга адрасаваны верш і той не пачулі. Былі б гэтыя лозунгі, тады была б і “рэвалюцыя рагатаму” і перамога была б канчатковай. Хаця канчатковай перамогі ў такіх справах не бывае. Жыццё працягваецца, і дзецям трэба жыць, жыць і ваяваць за Свабоду і Праўду. Бо заўсёды існуе спакуса, ёсць небяспека схіліцца да зла. Дзякуй Богу за ўсё. За тое што мы ёсць! А калі мы ёсць – ёсць і будучыня ў Беларусі.
У любым выпадку ўлада выявіла сатанінскае аблічча. А мы пры гэтым не ўпалі духам і ўзраслі колькасна. У многіх людзей расплюшчыліся вочы. Нас стала многа. У нашым войску прыбыло. Але трэба вучыцца на памылках. Дык станем добрымі вучнямі і пазбегнем іх у будучым.
Варыянт другі.
Я прыходзіў з гэтым вершам у сядзібу БНФ яшчэ 17 сакавіка, і на акадэмічную заходзіў, пытаюся:
— Хочаце перамагчы ў выбарах?
— А што ў вас ёсць нейкі план, як перамагчы?
— Ёсць!
— І што гэта за тэхналогіі?
— Гэта навейшыя сакрэтныя тэхналогіі: тэхналогія духоўнай барацьбы.
— А канкрэтнае што-небудзь.
— Вось, — кажу, — верш. Прачытайце і ўсё зразумееце.
Добра прачыталі: “І што нам рабіць з гэтым вершам?” – “Пусціць па людзях” – “Гэта нічога не зменіць!”
Божа, ну калі чалавек глухі да паэзіі, што ты яму скажаш. Шпурляюць верш, а гэта ж сакрэтная зброя, меч кладзянец. У лукашыскім лагеры такой ядзернай бомбы ніхто не створыць. Пуп надарвуць, а не створаць падобнага, бо не вераць у тое, што робяць і не тыя ў іх памагатыя. А ў нас ёсць гэты дзетанатар, які можа пачаць ланцуговую рэакцыя душ… Пачнуцца незваротныя працэсы. Дарэмна. А то і ўвогуле перасцерагаюць, гэта духоўнае, а духоўнае чапаць нельга! З чым жа тады мы збіраемся перамагаць, калі не з духоўным? Не чуюць, не бачаць, не хочуць прыслухацца. А вы чуеце? Дык можа усё-такі яшчэ раз прачытаць гэты верш? Ну не падобны ж я на вар’ята? Ці падобны? Хаця ўсе сапраўдныя паэты, крыху зрушаныя. Крыша, кажуць, паехала, а гэтым вершам можна было б узарваць прэзідэнцкую адміністрацыю ад самага падмурка.
Дарэчы, я і туды хадзіў, і перадаў яму асабіста гэты верш. Пры сведках перадаў. Раніцай, калі на плошчы Каліноўскага зліквідавалі візітную картачку змагання, вырвалі тытульны ліст з кнігі нашага змагання. Бела-чырвона-белых сцягоў няма. Крыўдна мне стала. Ну, думаю, я вам пакажу! Усіх на чыстую ваду выведу. Там на ўваходзе старшы прапаршчык Іваноў стаяў. Праз яго і перадаў свой ультыматум. Прозвішча яго запісаў: Іваноў Сяргей Паўлавіч. Напісаў на першай старонцы “Ультыматум”, а на апошняй: “Ты — Сука! Але я цябе не баюся. Калі гэта не так — прыязджай да мяне, без аховы, і пагаворым, адзін на адзін, як мужчына з мужчынам”. Глупства, канешне. Але ж хоць нешта трэба было рабіць. Ён не прыехаў. Хоць і любіць гуляць у розныя гульні, але не прыняў выклік. Ці баіцца, ці сапраўды – сатана? Ці, мо, старшы прапаршчык Іваноў не перадаў? Збаяўся, а раптам, за такі ультыматум яго адразу да сцяны паставяць. Бо я ж не толькі напісаў, а ўслых прамовіў гэтыя словы, каб не маглі адкруціцца: прыбіральшчыца ажно рот разявіла ад здзіўлення.
Гэты варыянт цалкам безварянтны атрымаўся.
Трэці варыянт.
Стаў на плошчы Каліноўскага “астравок свабоды”. Дарэчы, можа хто не ведае, стаў на тым месцы, дзе калісьці помнік генералісімусу стаяў. Я не правяраў, ці праўда гэта. Людзі сказалі. Усё сімвалічна. Усё вяртаецца на кругі свая. Круг – гэта кола, гэта славянскі Калаўрот. Мой дзед Мікола (старэйшага сына назваў у яго гонар) – наступіў адною нагою на галаву Гітлера, а другою – на галаву Сталіна. І гэта не паэтычны вобраз, не гіпербала – гэта рэаліі жыцця. Так яно і было. Вось і вы сталі на тым месцы, дзе помнік Сталіну стаяў. Іронія лёсу? З надзорнай вышыні лепш бачно было, куды вас паставіць.
Дык вось такія мы, беларусы. А я, між іншым, — яшчэ і паляшук. Палешукі – глыбіннае ядро беларускай нацыі, мы яшчэ скажам сваё ядзернае слова. Дайце Час. Мы не памяркоўныя (пусці – павалюся!), мы не талерантныя! Мы крутыя і гарачыя. Мы не церпім хлусні і падману, мы за праўду, і за Справядлівасць. Мы і за савецкім часам рабілі, што хацелі: здабывалі сваю ўласную свабоду. Для таго, каб паверыць у будучыню Беларусі – з’ездзіце на Заходняе Палессе. І параўнайце, як жыве вёска па ўсёй рэспубліцы, і як яна жыве на Палессі. І ўсё зразумееце. Бо людзі на Палессі спадзяюцца толькі на саміх сябе. Знайдзіце сакрэтны ключык да патаемнага сэрца палешука, бо толькі на яго спадзяванне. Бо толькі Палессе цвіце, квітнее і прыбывае, а ўся астатняя Беларусь у заняпадзе. У палешукоў вельмі шмат прыхавана сакрэтнай зброі. Таму, напэўна, і не разумеюць мяне беларусы? Стагоддзямі загартоўвалася гэтая зброя ў бітвах, стагодзямі гартавалася народным духам, тысячагоддзі выкоўвалася роднай зямлёй і прыгажосцю. Супраць гэтый зброі – усякія там першынгі, дзіцячыя забаўкі: плюнуць і расцерці. Зразумейце, што неабходна палешуку. І пераможаце. Гэта адзіны край, які не вымірае. Які згодна божых запаветаў “плодзіцца і размнажаецца і наследуе зямлю”. І толькі за палешукамі – будучыня Беларусі.
Палессе яшчэ скажа сваё слова. Гэта вам не памяркоўныя беларусы. Гэта штосьці іншае. Гэта архетып нацыі, Богам і прапрапрадзедамі закладзены ў душы.
Стаў дзед Мікола. На дзве галавы старажытнага змія стаў: партызанскім сувязным быў, паліцэйскую павязку насіў, на фрон прайшоў… Адна галава зламалася. Другая засталася. Караць і помсціць пачала. Гулагі прайшоў. Вярнуўся, мне перадаў тое, што здабыў за жыццё. А галава муціравала, непазнавальна змянілася. Вось вы і сталі на гэтую галаву на плошчы Каліноўскага “астраўком свабоды”. Каб адпомсціць і за майго дзеда. Каб усталяваць гістрычную справядлівасць. Сталі на адну галаву, а трэба і на другую стаць. За акіянам зноў галава вырасла. І на яе трэба стаць нагою. Трэба рабіць так, як мой дзед рабіў: заўсёды на дзве галавы станавіцца: на Крэмль і на Рэхстаг, а цяпер — на Крэмль і Белы дом, на галаву Буша і на галаву Пуціна, каб не было паверх нашай галавы аніякіх гадаў з шыпячымі змяінымі галоўкамі ды раздвоенымі джаламі. І тады выстаім у любой віхуры, калі ўвесь народ стане як адзін чалавек. Трэба рабіць так, як дзяды рабілі: круціць вечнае кола. Дзед стаў – і мы станем. Дзед стаў, бо паміж ног дзеці бегалі, дзеці маленькімі былі: бацька мой (1938), дзядзька (1941), цётка (1944 г.)… Дзед захаваў Род – гэта галоўнае. Захаваў волю і прагу да перамогі. Захаваць і не скарыцца, — вось нашае крэда. Я стану: дзеці маленькія, галоўнае не скарыцца і захаваць род. Захаваем жыццё роду, міне час: мой сын стане на дзве галавы, на адну, і на другую. Стане: дзеці маленькімі будуць, захаваць і зберагчы мусіць… А мы перадамо ім тое, што здабылі, і будзем спачатку “воспитывать”, а потым выхоўваць: каб не скарыліся, не забыліся і не паквапіліся чужым. Так усім трэба станавіцца. Каб захаваць Род, каб не скарыцца. Бо калі адной галаве давермся, заб’юць нас і вынішчаць, спаляць і попел раз’веюць па ветру, і скончыцца жыццё. І гэта не лірыка, гэта рэальнасць геаплітычнага становішча нашай зямлі. Будзьма мудрымі, як дзяды нашы.
Ні адной галаве не трэба верыць. У нас свая ёсць. У кожнага. Бо мы ваўкі-адзіночкі. Беларусы мы. У нас свая зямля ёсць, інашай нам не патрэбна.
Бо ёсць БЕЛАЯ РУСЬ!
І ёсць БЕЛАЯ КОСЦЬ!
І ёсць НАШАЙ зямлі прыгажосць!
А пад сподам на ўсё ёсць аснова –
Ёсць Гасподняя чыстая Мова!
Покуль помніцца будзе нам Род свой,
Покуль зробяцца людзі Народам –
Не забудзем якога мы Роду!
Ну, гэта вечны варыянт. Колькі іх многа атрымліваецца. Хачу пра адно, а гавару пра другое.
Чацвёрты варыянт.
Стаяў астравок і людзі радаваліся. Пра нелюдзяў не вядзём гаворку. І пра тых, хто жыве запазычанымі думкамі, таксама не гаворым. Пра людзей, якія здольны думаць і жыць сваёю душою. А такіх па міжнароднай статыстыцы вельмі мала, усяго пяць працэнтаў ад насельніцтва. Астатнім дзевяноста пяці працэнтам нічога ад жыцця не трэба. Гэта патрэбна ўлічваць. Іх лозунгамі не выведзеш на плошчу за высокія ідэалы. Яны тады выйдуць, калі смажаны певень дзеўбане ў адно месца, яны тады пачнуць пратэставаць, калі не будзе чаго есці, ці калі на іх дамы пачнуць падаць бомбы.
Радаваліся жывыя душы, а заснулыя і мёртвыя ўваскрасалі для жыцця, абуджаліся. Шкада, што не вераць паэтам. Дарэмна не вераць. Раней паэтаў за прарокаў лічылі. А цяпер не вераць і не чуюць. Нават слова не даюць сказаць. Я кожны дзень забягаў на “астравок волі”, два разы заходзіў, раніцай і вечарам. Вечарам, калі на работу ехаў, і раніцай, як вяртаўся з работы. І шмат чаго пабачыў, гледзячы збоку. Напярэдадні тае ночы, як зліквідавалі астравок, я ехаў з намерам. Ну даў мне Бог такія думкі і такі намер. Страчваецца сэнс бачу ў гэтым супрацьстаянні і нічога не робіцца. А намер быў такі: прычытаць усё той жа верш “Сатана” і сказаць людзям, калі прыйдуць патрэбныя словы, так сказаць, каб пачулі і паслухаліся. Каб мой намер стаў і іхнім памкненнем. Хаця хто ў нас слухаецца паэтаў і ўспрымае іх сур’ёзна? Яны як бы не ад гэтага свету. Лезуць усюды са свамімі вершамі. Гатовы нават з самім Лукашэнкам на кулачкі пабіцца, абы нешта даказаць. Але так пабіцца, каб адзін на адзін, каб па справядлівасці. І не дзеля смеху, каб вынік быў. І тады паглядзелі б, чый Бог мацнейшы: хакейны, ці наш, які не гуляе ў хакей? Вы не глядзіце, што я такі нізкарослы і худы… Я іншы раз акрамя асноўнай работы, яшчэ дзесяткі тон грузаў паспяваю пераворачваць за суткі, яшчэ і вершы пішу, хаця на сон застаецца не болей пары гадзін у суткі. Але ж жыву. І жыць буду вечна. Бо не канчаецца жыццё смерцю.
Ніхто паэтаў не слухае. Шкада. Мне нават мікрафон на астраўку не далі ў рукі. А калі б далі – можа і прыйшлі б патрэбныя словы, можа і пачуў бы хто, можа і паслухаліся б? Гэта ж не армія – тут змаганне за волю. Тут кожны воін, кожны прыйшоў да гэтага сваім шляхам. Кожны воін у сваім сэрцы. Але што хоча паэт? Ён хоча, каб у яго спыталіся: “Што рабіць далей? Мо ты ведаеш? Падкажы, калі так” – хоча, каб спыталіся. І тады да яго прыходзяць патрэбыныя словы. І ўсё было б так, як Бог паказваў.
А словы такія круціліся на языку: “Людзі! Як мне ўдаецца, дык лепш зараз разыйсціся. Гэта, канешне ж, ваша права рашаць. Але падумайце, які сэнс далей стаяць, калі нічога не мяняецца? Лепш разыйсціся і прывесці 25-га на Дзень Волі дзесяткі, сотні тысяч людзей. Тады ўлада здасць пазіцыі без бою. Тады яны капітуліруюць, і мы атрымаем поўную перамогу…” Але ж ніхто не спытаўся. Мала таго, сам хацеў вырваць мікрафон – не далі ў рукі. Якія вершы, гавораць, мы тут музыку паставілі. Прыходзьце заўтра, тады і пачытаеце свае вершы.
Часам бывае баптысты вельмі цвердалобыя, ведаюць лепш за ўсіх, што рабіць трэба. Я добра ведаю бабтыстаў і не крыўдую на іх. Бо не даў мікрафон, як раз баптыст. Не буду называць яго прозвішча, ведаю, што ён хацеў як лепш, але атрымалася… Самі ведаеце, што атрымалася. У баптыстаў заўсёды адна генеральная лінія, яны ўпартыя, у іх свая партыя. Я іх ведаю, у мяне маці пратэстантка і сястра. З імі не магчыма спрачацца, нічога не магчыма даказаць. Яны ўсіх хочуць толькі ў сваю партыю. Але ж усіх не зробіш бабтыстамі, мы розныя, усякія, а сіла наша – у адзінстве. Бо зямля адна, і сонца адно над намі: “Сонца нам дапаможа…”
Не, і баптысты малайцы! Выявілі свае лепшыя якасці. Іх стойкасць многім паслужыць прыкладам. У мяне другі дзед па матчынай лініі баптыстам быў. Мужны чалавек. Дваццаць пяць гадоў давалі, а ён не адступіўся ад свайго, прысягу адмовіўся прымаць: і не прыняў. Калі цікава, ёсць апавяданне, яно друкавалася “Пятро, грузі жыта!”.
Дарэчы, у штабе Мілінкевіча на акадэмічнай я пакінуў жоўтую папку, на вокладцы якой напісаны гэтыя словы. Пакінуў з дальнім прыцэлам, у папцы шмат тэкстаў, якія, на маю думку, маглі б, і яшчэ могуць спатрэбіцца ў барацьбе. У асноўным гэта гатовыя апавяданні, вершы, гатовыя творы. Я сказаў, можа раптам спатрэбіцца, дык бярыце і выкарыстоўвайце. Мы не можам ведаць, што запатрабуецца заўтра. А слова, тым больш мастацкае слова – гэта асноўнае ў нашай барацьбе. Ці я памыляюся?
Там шмат гатовых тэкстаў. Звярніце ўвагу на містэрыю “Уладаранне слова” — гэтую драматычную рэч ужо гадоў сем таму баяліся друкаваць у дзяржаўных выдавецтвах, то “Часопіс закрыюць!”, то “Выдавецтва зачыняць!”. Многія часопісы ўсё адно пазакрывалі, а выдавецтвы разагналі, але справа так і не зроблена. Як гаворыцца ў Бібліі, “чаго я баяўся, тое мяне і напаткала”. Нельга баяцца, калі Бог у сэрцы. Каго нам баяцца, калі за намі такая сілішча. Мы не забівалі, не кралі і не рабавалі, нам няма чаго бояцца. Няхай яны баяцца, і няхай самі сябе караюць.
Справа паэта напісаць і прапанаваць. А калі не ідзе ў друк, значыць, не той час, не тая сітуацыя, не тыя людзі навокал. Не можа паэт прабіваць і навязваць свае творы. Гэта ваша справа – друкаваць! Справа палітыкаў і выдаўцоў, грамадскіх дзеячоў, справа ўсіх тых, хто сам пісаць не можа.
Так што пашукайце ў сваім штабе, калі што-кольвеч спатрэбліцца? – смела выкарыстоўвайце. Я даю дазвол. Ганарару пакуль нетрэба. Таму што гэта мая барацьба: слова!
Варыянт пяты.
Гэта варыянт татальнага і шырокамаштабнага ціску на ўладу.
У першых варыянтах шмат лірыкі, суб’ектывізму, вузкалобага сцэнарыю развіцця падзей. Час нельга павярнуць назад. Сітуацыю не раскруціш па-новаму з тым ж рэаліямі, якія былі. Але нельга ўвесь час зашчэплівацца аб адную і тую ж пень-калоду, і рыць носам зямлю, трэба рабіць нармалёвыя вынікі са сваіх жа памылак. Лепшая выснова: вучыцца на сваіх памылках і напрацоўваць вопыт. Па вялікаму рахунку мы прайгларалі выбарчую кампанію, і трэба прыслухацца да заўваг, каб і надалей пазбегнуць аналагічных памылкак. Тут я збіраюся распавядаць пра той сумбур ідэй і нечаканых падыходаў да барацьбы, якія можна скарыстаць у любой сітуацыі.
Таталітарны рэжым, аўтакратычная ўлада па сёняшнім часе – гэта абсурд. Клін выбіваюць клінам. Патрэбна прыгледзецца да іншых метадаў барацьбы. Наспеў час ужываць абсурдыстскія метады, іх называюць яшчэ “перфоменсамі”. Да такіх акцый рыхтуюцца загадзя і, галоўнае, своечасова пускаць у ход гатовыя напрацоўкі, рэалізоўваць распрацаваныя планы і метады, суадносячыся з сітуацыяй, якая разгортваецца ў часе. Трэба рыхтаваць людзей, вызначаць ім канкрэтныя задачы. Новая сітуацыя патрабуе новых падыходаў. Ні ў якім разе не абмяжоўваць уласную ініцыятыву і творчы падыход. “Голь на выдумкі хітра” – гэта наш Кландайк.
Улада, рэжым трымаецца на заезжаных штамах, на падмане і падмене паняццяў, на хлусні і гвалце, абдурванні і замбіраванні людзей – усяму гэтаму трэба супрацьпаставіць супрацьлеглае. Давесці ў нашых акцыях нябачныя простаму воку апірышча такога рэжыму да абсурду, каб усім стала відавочнай яго сапраўдная сутнасць.
У народа адабралі рэальнае права на ўладу, а ён і не ведае пра гэта. Трэба вясці асветніцкую дзейнасць і тлумачыць людзям, што і да чаго.
Што мы можам супрацьпаставіць, калі нашы ідэалы Свабода, Справядлівасць і Праўда. Першашэраговая задача — біць уладу па руках, выкрываць яе агентаў. Такое можна рабіць і ў дзяржаўных СМІ. Не ўсюды сядзяць пужлівыя рэдактары, не ўсе прадалі душу, многія проста сумленна робяць сваю справу. Не ўсе прадаліся за чачавічную пахлёбку, гэта патрэбана ўлічваць. Галоўнае, мы маем рэальнае права патрабаваць, гэта мы іх кормім і утрымліваем, а не яны нас, яны жывуць і на мае грошы, я плачу падаткі са свайго працоўнага мазаля – гэта наша казырная карта. Мы кормім іх, а не яны нас. Яны нашы слугі, а не мы іх прыслугачы. Усіх чыноўнікаў пры цвёрдай пазіцыі можна паставіць на адпаведнае закону месца, можна нават прызваць да адказнасці ў рамках тых законаў, якія існуюць і дзейнічаюць.
Мы можам выказаць свае адносіны да гэтай улады. Дэскрыдытаваць і выкрываць яе маральную сутнасць у вачах грамадскасці. Якім чынам? Зброяй можа служыць усё: жэст, з’ява, плакат, слова, адносіны, малюнак, адзіночныя акцыі і групавыя, але гэтыя акцыі павінны быць абнародаваны, тады іх уздзеянне памнажаецца стакроць.
Для прыкладу, бяру першае, што прыйшло ў галаву. Ёсць факт: двацаць адзін чалавек паказвае дулю ў той момант, калі Лукашэнка здароўкаецца з Пуціным для падпісання нейкай антынароднай дамовы. Гэта здзейснены факт. Можна напісаць невялічкі артыкул у ленце навін, і гэты факт стане здабыткам тысяч, а можна зняць высокапрафесійны кліп, і тады падзея і адносіны да яе беларускага грамадства растыражыруюцца мільённымі тыражамі. Імгненныя акцыі абавязкова трэба здымаць на стужку.
Уявіце такую сітуацыю. Шмат тысячны мітынг амапаўскія войскі зрыхтаваліся разганяць. Шарэнгі ў касках і з дубінкамі набліжаюцца на натоўпу. І нечакана з натоўпу выбягаюць пяцьдзесят прыгожых дзяўчат, (ці наадварот, у залежнасці ад сітуацыі, пажылых жанчын у нацыянальных строях), паварочваюцца задам да амапаўцаў, задзіраюць спдніцы, згінаюцца і паказваюцць “ваякам” сараматнае месца. Маўляў, пацалуйце нас у с….у! Усім усё стане зразумела. Хто бярэцца прадказаць, што будзе далей? Я не ведаю. Такія народныя метады барацьбы не выпрабоўваліся. Як будзе паводзіць сябе амап у наступную хвіліну не ведае ніхто. Яны не чакалі такой рэакцыі, яны зрыхтаваліся калашмаціць дубінкамі, а тут... Ніхто не можа даць гарантыі паводзін: яны могуць і страляць. І гэта не жарты. Прадказаць паводзіны не магчыма. Але абываталя якой-небудзь Францыі гэта зацікавіць, хлеб у яго ёсць, ён хоча відовішчаў. Дык дайце яму іх! Галоўнае, гэта прыкаваць да сваіх праблем увагу. Вось і трэба ладзіць спектакль, які пакажа нашы адносіны да ўлады і які будзе цікава глядзець іншым. Будзе цікава – тады яны задумаюцца: а што гэта там у іх адбываецца? Чаму гэтыя беларусы паз’язджалі з глузду? “А, дык гэта ў іх такі пачварны рэжым? Яны змагаюцца за свае правы? Трэба падтрымаць, бо і ў нас рэжым не лепшы ”. Але такія акцыі рыхтуюцца не за адзін месяц.
Шосты варыянт.
Метадалогія барацьбы. Для любой рэвалюцыі патрэбны грошы. Кастрычніцкі пераварот быў фінансаваны (ці) германскім імперыялізмам, (ці) ангійскай разведкай таму і не дзіўна, што народ ад гэтай рэвалюцыі нічога не атрымаў. Менавіта народ павінен аплочваць барацьбу за свае правы, супрацьстаянне з уладаю, якая зрабілася антынароднай. Людзі ў нас бедныя, няма нават сярэдняга класу, не гаворачы ўжо пра буйных бізнесменаў. У нас адзіны “пахан”, але для барацьбы лепш не браць замежных грошай, навошта падсцілацца, каб потым танцаваць пад музыку тых, хто плаціў. Нашы інтарэсы могуць быць рознымі.
Што можна прапанаваць у такой сітацыі? Наколькі гэта магчыма, выкарыстоўваць уласныя сродкі. Дамагацца выкарыстоўвання дзяржаўных сродкаў: уладу ўтрымлівае народ, яна існуе на нашы падаткі і абавязаны абараняць інтарэсы простых людзей. Паспрабаваць зарабляць грошы рознымі шляхамі.
Улада цягае апазіцыянераў па судах — мы павінны адказваць тым жа: пры яўным парушэнні заканадаўства, падаваць судовыя іскі на міністраў, на самога прэзідэнта, на іншых чыноўнікаў. Мы павінны біць іх тою ж зброяй.
Вы не заўважалі, што ў час выбараў у Мінску, асабліва пасля аб’яўлення вынікаў галасавання ў грамадскім транспарце ніхто не прабіваў талоны? Усе, як згаварыліся, быццам пры камунізме, ездзілі бясплатна. Транспартныя службы звярэлі. Я гэта заўважыў і сам агітаваў людзей у транспарце: “Улады падманваюць нас, мы адказваем тым жа! Лукашэнка абяцаў мне вярнуць страчаныя грошы, няхай верне, і я буду прабіваць па два талончыкі. Калі яны лічаць нас дурнымі, мы такія і ёсць: я не буду прабіваць аніякіх талончыкаў. За мяне заплаціў Лукашэнка”. Ведаеце, ніводнага разу мяне не аштрафавалі. У крайнім выпадку, ніхто за гэта не растраляе. А гэта эканамічныя метады барацьбы, і даволі эфектыўныя: не дарэмна, Гітлер растрэльваў “зайцоў”. Але зараз не той час. Не магчыма страхам загнаць людзей у стойла.
Пры накале барацьбы патрэбна ўвесь час нечым прыкоўваць увагу міжнароднай супльнасці, ды і сваіх грамадзян, да нашых праблем. Чаму ліквідавалі астравок? Як гэта яны асмеліліся? Таму што цэлы дзень “еўраньюс” не паказваў Беларусь. Кажуць, у журналістаў скончылася акрэдытацыя. Магчыма. Улада баялася чапаць намётавы гарадок, на які глядзеў увесь свет. Як мне здаецца, Еўропе за тры-чатыры дні проста надакучыла нудотная аднастайнасць. Не цікава! Стаяць і стаяць. Няма ніякага развіцця. А мы павінны былі наладзіць відовішча, спектакль паставіць. Паза супрацьстаяннем павінна была быць інтрыга. Што было б, калі б, скажам, на другі дзень насупраць прэзідэнцкай адміністрацыі сталі біваком беларускія рыцары? Ці ўвогуле, змялі астравок і сталі б на іх месцы? Ці на плошчы Перамогі разбілі б стан уніфармісты Другой і Першай сусветнай вайны, уланы і драгуны вайны 1812 года? Была б цікавая інтрыга і было б прыгожа, а прыгажосць уратуе свет. У крайнім выпдку, мы б заваявалі б сабе прыхільнікаў, ці спачувальных.
Беларускія рыцары — ёсць такое аб’яднанне, сталі б з паходнямі, у латах і з сапраўднымі мячамі, сталі насупраць прэзідэнцкай адміністрацыі. Сталі і стаяць. “Чаго яны патрабуюць?” Што адбывалася б далей? Ніхто гэтага не ведае, таму што мы не выпрабавалі такія варыянты барацьбы. Вы прывыклі выводзіць людзей на плошчу пад міліцэйскія дубінкі, у крайнім выпадку раз’ятрыць натоўп, каб ён пачаў крушыць і паліць усё навокал. Але гэта ўжо надакучыла, у гэтым дзікунства. За гэта ёсць крымінальная адказнасць. Свет змяніўся, ён чакае навізны. А так быў бы наладжаны спектакль. Ёсць многа рыцарскіх клубаў – гэтыя людзі цікавяцца мінуўшчынай, можна меркаваць, што яны сапраўдныя патрыёты, хоць і не займаюцца палітыкай. Іх можна зацікавіць падобнай акцыяй. Яны імкнуцца пашыраць сваю дзейнасць, у крайнім выпадку, заплаціць за акцыю. А што было б, калі б скажам, тыя ж рыцары захапілі ў палон, у заложнікі якого-небудзь Паўлючэнка ці міністра? А бо нават і самога прэзідэнта? Ніхто толкам не ведае, што адбывалася б. Ніхто не знае: гэта гульня ці гэта цалкам сур’ёзна? Была б інтрыга… Увага СМІ была б прыкавана да гэтай падзеі.
А што было б, калі б аднойчы раніцай на ўсіх дамах сталіцы ўзвіліся б бел-чырвона-белыя сцягі? Нацыянальныя і правасаўныя сімвалы беларусаў? Для ўладаў гэта быў бы шок. Літаральна на кожным будынку: сцягі, сцягі, сцягі… Усе пераканаліся б, што мы сапраўды – сіла, і сіла не хаатычная, а вельмі арганізаваная. Але такія акцыі не робяцца за адзін дзень. Яны плануюцца і праводзяцца месяцамі. Трэба ў кожным доме знайсці свайго чалавека, які ў час “ікс” вывесіць гэты сцяг. Гэта быў бы выбух, які болей прынёс бы для справы агульнага супраціўлення рэжыму, чым шмат тысячная акцыя на плошчы.
Трэба разлічваць і арганізоўваць свае сілы. Трэба загадзя рыхтавацца: вызначаць групы, канкрэтныя мэты і задачы, рыхтаваць людзей. Трэба кідаць ідэі, разумныя хто-небудзь абавязкова падхопіць. Ёсць сярод барацьбітоў людзі, якія займаюцца вытворчасцю адзення. Дык чаму не наладзіць вытворчасць з бел-чырвона-белай сімволікай? Я б дзве цаны заплаціў за такую блузку. Вось вам і грошы. Тыя ж цалафанавыя пакеты з выявай Пагоні – зноў грошы. Мяркую, што бел-чырвона-белыя каляровыя сімвалы вельмі хутка будуць папулярнымі на Беларусі.
Кідайце ідэі, нават калі яны падаюцца вам абсурднымі. Не бойцеся падавацца дурнямі. Дурнейшымі за рэтраградную ўладу, якая намагаецца загнаць народ у першабытнаабшчынны лад, быць нельга.
Сёмы варыянт.
Ён надзвычай практычны: усенародны рэферэндум! Толькі праз рэферэндум мы маем права змяніць канстутыцыйны лад рэспублікі. Як грамадзянін, я зрабіў першы крок, ініцыіраваў яго правядзенне, шукаю аднадумцаў для стварэння ініцыятыўнай групы і збору подпісаў. На мой погляд, гэта адзінае, што мы можам зараз рабіць у рамках Асноўнага Закона і што дасць найбольшы плён па выніках. Правядзенне усенароднага рэферэндуму і змена канстутыцыйнага ладу вырашыць многія набалелыя праблемы і скіруе Рэспубліку Беларусь у нармальная эвалюцыйнае русла развіцця, у нацыянальнае рэчышча. Яно гарантуе свабоду і незалежнасць нашым дзецям.
Трэба сказаць, што любы зачын павінен знайсці падтрымку ў народзе. Большасць хоча перамен, большасць засталася падманутай і расчараванай жыццём, не бачыць перспектываў. Асабліва моладзь. Мой чатырнаццаці гадовы сын гаворыць: “Колькі сябе помню, увесь час у тэлевізары гэты пачварны твар і сіпаты голас! Надакучыла!” — і гэта патрэбан ўлічваць: новыя пакаленні прагнуць пераменаў, навізны, яны жадаюць жыць па-новаму.
Дарэчы, ідэя рэферэндума вельмі араганічна ўпісваецца ў акрэслены план дзеянняў і задач дэмакратычных сілаў, якія вызначыў Віктар Івашкевіч: “Галоўная задача аб’яднаных дэмакратычных сілаў, — піша Івашкевіч, — дамагчыся свабодных дэмакратычных выбараў” Якім чынам? Толькі шляхам рэферэндуму і зменай канстутыцыйнага ладу Рэспублікі. Пра працэдуру рэферэндуму, канкрэтныя крокі, як адзіную магчымасць пераходу да сапраўднага НаРодаўладдзя чытайце ў іншых матэрыялах. У любым выпадку, рэферэндум, які я ініцыіраваў на аснове рэалізацыі свайго канстутыцыйнага права, ёсць канкрэтны і практычны крок нашай барацьбы. Крок, які вытрыманы ў рамках Асноўнага дзеючага Закона Рэспублікп Беларусь.
Будзем разам і пераможам!
Жыве Беларусь!
І будзе жыць вечна, калі мы зразумеем: Хто мы і якога Роду?
Рабочы завода “Атлант” Анатоль Кудласевіч.
17.05.2006г.
Свидетельство о публикации №215012701604