Бульбiнка i вiнаград
Iнсцэнiроўка казкi Ларысы Шыпулi
Дзеючыя асобы:
Аўтар
Бульбiнка
Вiнаград
Аўтар. Аднойчы ў Ташкент, што ў далёкiм Узбекiстане прывезлi бульбу. Калi ехалi па старой вулiцы,
кузаў стрэсянуўся – адна бульбiнка выпала.
Бульбiнка. Ой, ой! I так бакi баляць ад доўгай дарогi,
а тут яшчэ аб камень стукнулася.
Аўтар. Нiхто не звярнуў увагу на бульбiнку. Толькi маленькi
хлопчык, якi гуляў непадалёк з мячыкам,
падняў яе i штурхнуў за плот.
Упала бульбiнка ў сад, на мяккую траву.
Агледзелася i бачыць: каля слупка расце вiнаград.
Бульбiнка. Ого, якi ты высокi! Да цябе не дацягнуцца…
Вiнаград. Хто гэта пiшчыць?!
Бульбiнка. Гэта я, Бульбiнка.
Вiнаград. Адкуль ты тут узялася?
Бульбiнка. З Беларусi прыехала i вельмi стамiлася: трэслася ў
цягнiку, потым у машыне. Цяпер адпачываю.
Вiнаград. А чаму ты такая непрыгожая, шэрая?
Бульбiнка. Я толькi з верху шэрая, таму што жыву ў зямлi,
а знiмеш вопратку - я белая, чысценькая.
Вiнаград. Не, ты шэрая! Не тое, што мы, паўднёвыя раслiны.
Паглядзi сама: жоўтыя дынi, паласатыя кавуны, я,
вiнаград, зялёны. Куды табе з намi раўняцца!
Бульбiнка. Праўда, вы ўсе прыгожыя. Але я больш патрэбна
людзям. Без дынь, без кавуноў,без вiнаграду
можна пражыць.
А без бульбы? Бабка, каша, дранiкi – у нас у Беларусi - ўсё з бульбы! А якi смачны боршч цi суп, калi ў
iм ёсць хоць адна бульбiнка! У каго не спытай, усе
любяць бульбу. А вiнаградам, дынямi, кавунамi ласуюцца пасля, пад еўшы.
Вiнаград. Да, цяпер я разумею, хто з нас больш патрэбен людзям.
Свидетельство о публикации №215020400387