Радня
Инсцэнiроука казкi Нiны Маеускай
Дзеючыя асобы:
Казачнiца, яна ж Сасна
Грыбок-баравiчок
Крумкач
Дождж
Грыбы
Музыка. Выходзiць Казачнiца.
Казачнiца. На ускрайку лесу стаяла…(падымае рукi) Сасна. Не
стромкая, як у бары, а прысадзiстая i разгатая.
Разамлелая на сонцы.
У бары сосны на дыбачкi становяцца, каб убачыць
сонца цi хоць верхавiну пагрэць. А тут – сонца шмат. I
рукi-голле не трэба цягнуць уверх, можна лена
апусцiць да самай зямлi.
Музыка. З яўляецца Грыбок.
Грыбок (кланяецца Сасне.) Прывiтанне, цётачка!
Сасна. (заўважае Грыбок/) Ой, Грыбок! Грыбок-баравiчок! А я
думаю, хто ж гэта усю ноч варушыцца? (аглядаецца, каму б расказаць пра навiну) варушыцца-варушыцца, выграбаецца з-пад
iглiцы.
Залятае стары, стомленны Крумкач. Садзiцца на галiнку Сасны.
Радасна акiдвае вачамi прастор. Задаволена засынае.
Сасна. Крумкач!
Крумкач спiць. Крумкач!
Крумкач пераварочваецца на другi бок.
Сасна варушыць галiнкай. Крумкач расплюшчвае вочы
Усё хваробы выграваеш?
Крумкач. Кар…Выграваю!
Сасна. Якiя навiны у бары?
Крумкач. У бары? Мiтусня! Тлум! Вось у цябе тут добра:
цiшыня на ўскрайку лесу…
Сасна. Якi ж ты, Крумкач, стары стаў!
Нiчога навакол не бачыш!
Крумкач. А што тут можна убачыць?
Месца цiхае…утульнае…(засынае)
Сасна (варушыць галiнай.) А ты паглядзi!
Крумкач (незадаволена аглядвае прастор, заўважае Грыбок,
здзiўляецца, чапляе акуляры, злятае з галiны.)
Грыбок (кланяецца Крумкачу.) Прывiтанне, дзядзечка!
Крумкач (аглядвае Грыбок з усiх бакоў) Прывiтанне…
Сасна (Крумкачу.) Ляцi хутчэй да маёй раднi...Да Ялiны
што расце каля балота…Раскажы, якi каля мяне
Каласавiчок вырас!
Грыбок. Што за Каласавiчок? Хiба я не грыб?
(плача )Хуценька кажыце мне прауду?
Крумкач. Грыб!.. Ты самы сапраудны грыб. А мянушку 3
Каласавiк табе далi за тое, што з ўяляешся
рана – не восенню, а калi пачынаецца
каласiцца жыта.
Сасна. Пачакай, пройдзе дождж пабачыш, колькi ў
цябе будзе братоў!
Крумкач (аглядвае неба.) Зараз сапраўды дождж
пойдзе. Дождж-грыбасей! Палячу хуценька
пакуль не пачаўся…(улятае)
Грыбок (удагонку.) Што яшчэ за Грыбасей такi? Радня
мая цi што?!
Сасна. Грыбасей табе не радня – гэта дождж. А пасля
яго у цябе будзе многа раднi!
Грыбок (радасна.) Як дзiўна…Грыбасей… Не радня, а ў
гэтым слове чуецца нешта знаёмае i роднае.
Музыка. Пачынаецца Дождж (дзяучынка ў касцюме Дажджу выконвае танец. З яўляецца многа Грыбоў. Харавод. Грыб-баравiк (гэта знаёмы нам грыбок, але цяпер ён з вусамi) садзiцца на пянёк, пачынае вучыць усiх уму-разуму)
Грыб-баравiк. У нас вялiкая радня! Многа слоў, iмёнаў,
Назваў i нават мянушак з коранем грыб: грыбы,
грыбны, грыбасей, грыбнiца…
З яўляецца Крумкач.
Крумкач (здзiўменна.) Кар-кар…Глядзi… тут сапрауднае
грыбовiшча!
Сасна. А яшчэ ёсць словы: грыбавар грыбаварня… Але пра iх
даведаюцца малодзенькiя грыбочкi потым, калi патрапяць у
вялiкi кацёл да вусатага дзядзькi Грыбавара…
Сасна зноу становiцца Казачнiцай.
Казачнiца. Вось i ўсё. Цяпер вы, сябры ведаеце шмат слоў з
коранем грыб. Толькi казка была не аб гэтым. А аб чым?
Цi зразумелi вы?
Грыб без корня не расце.
Дрэва – засыхае.
Мае корнi чалавек –
Iх ён прадаўжае.
У мяне знаёмых шмат,
I сябро багата,
Толькi каранi мае –
Бацькi: матуля, тата.
Каранi – бабуля, дзед,
Iх бацькi таксама.
Гэта ўсё мая радня.
З iмi разам дужы я!
Свидетельство о публикации №215020500490