Разумны Пеунiк

         
        Iнсцэнiрока беларускай народнай казкi   

                Дзеючыя асобы: 
                Пеўнiк
                Дзядуля
                Лiса
                Воўк
                Сабака   
Ранiца.
Пеўнiк. Ку-ка-ра-ку, ку-ка-ра-ку! Сонейка ўжо ўзышло, пара ўсiм               
               прачынацца, ды за справы брацца!
З хаты выходiць Дзед
Дзядуля. Добрай ранiцы, Пеўнiк!
Пеўнiк Добрай ранiцы, дзядуленька!
               Якi сёння дзень сонечны!
Дзядуля.  Да… Цудоўны дзянёк!
                Пад еў? Ну i гуляй… Толькi глядзi ў лес не хадзi,
                А то застанецца ад цябе адно пер е…
Пеўнiк Добра! Дзед заходзiць ў хату
          Не цiкава каля хаты гуляць!
         Пайду хоць пагляджу, што такое лес.?
         Чаму дзядуля так  мяне пужае?
Пеўнiк уваходзiць у лес
          Ой, як тут хораша… Колькi кветачак прыгожых…
            А жучкоў ….а павучкоў …колькi казюлечак розных проста   
           не  злiчыць! Скрываецца за дрэвам
З яляюцца Воўк  з Лiсой
Воўк. Вой, як есцi хочацца.
Лiса. I ў мяне жывот пусты! Нiчога з учарашняга дня не ела.
Воўк. Стой. Прынюхайся…
Лiса. Ад голаду здаецца мне цi што? Пах Пеўня чую…
Воўк. Не, не здаецца… Тут паблiзу Дзядуля з Пеўням жыве.
Лiса. Мне б Пеўнiка хапiла…
Воўк. Нам бы хапiла!
Воўк  з Лiсой хаваюцца
З яляецца Пеўнiк
Пеўнiк Ку-ка-ра-ку, ку-ка-ра-ку!
Воўк  з Лiсой кiдаюцца на Пеўнiка
Воўк. Стой Певевень!
Лiса. Пеўнiк, пачакай!
Воўк. Стой Певевень! Ад мяне не ў уцячэш! Зараз з ем цябе…
Пеўнiк Дзядуля! Дзядулечка!
Воўк. Стой, Певевень! Спачатку цябе з ем, а потым дзядулю
             твайго праглыну!
Пеўнiк Дзядуля! Дзядулечка! Ку-ка-ра-ку, ку-ка-ра-ку!
Лiса. Адпусцi, Воўк, гэта мой абед!
Воўк. Чаму гэта твой?
Лiса. Певень малы… худы…як раз мне адной…
Воўк. А я галодны застануся?...
Лiса. А ты пайдзi пашукай чаго-небудзь паболей…
Пеўнiк Дзядечка, Воўк, а ў майго дзядулечкi баран ёсць.
Воўк i Лiса. Баран?
Пеўнiк Ага.
Воўк i Лiса. Якi Баран?
Пеўнiк Вялiзны, рыжы?
Лiса. Ну што, Воўк рабiць будзем? Певень канешне смачна…
Воўк. Але баран сытнее будзе.
Лiса. Вядзi нас Певень да сваёй хаты.
Воўк. I глядзi ў мяне, абманеш – праглыну цябе I дзеда!
Пеўнiк. Пайшлi.
Пеўнiк вяддзе Воўка  з Лiсой
            Дзед!  …Дзядуля!…
З хаты выходiць Дзед
Дзядуля. Ой, Пеўнiк, казаў жа я табе не хадзi ў лес. А ты мяне не
           паслухаў.
Воўк. Ты, дзед лепш за баранам iдзi, не стой тут.
Дзядуля. Якiм баранам?
Пеўнiк Ну тым… рыжым…
Дзядуля. Якiм рыжым?
Пеўнiк Ну тым, што ў будцы жыве…
Дзядуля. А баранам … зараз-зараз.
Дзед выносiць вялiзны мех
             Вось, вазьмiце барана, толькi Пеўнiка адпусцiце.
Воўк i   Лiса хапаюць мех, цягнуць яго, развязваюць, з меха выскаквае Сабака   i   праганяе Воўка i   Лiсу
              Якi ж ты ў мяне разумны, Пеўнiк.
Пеўнiк Разумны.
Дзядуля. А калi разумны, то вось табе наваука на ўсё жыццё:
             свой розум май, а дарослых усё роўна слухай.


Рецензии