Эмануэль

Это стихотворение (а точнее - песня) написано на белорусском языке, в котором имя "Эммануэль" пишется с одним "м". По-иному звучат и другие слова...


Дзе вечар як у сьне
Пяе свой гімн вясьне,
Дзе срэбны дожджык тчэ сваё сукно,
Стаю я як тагды
І нібы праз гады
Гляджу на тое роднае акно...

Ты велічны мой жаль,
Цудоўны Манрэаль,
Спакусных мараў недапіты эль,
Ці трэ мне паўтараць,
Што я прыйшоў сказаць:
Аддай мне зноў маю Эмануэль!?

І бача Манрэаль
Той мой дзівосны жаль...
Кляновы ліст пяшчотна шамаціць...
І праўда ці яно -
Зірнуў я на акно -
А ў вакне Эмануэль стаіць!

Ты велічны мой жаль,
Цудоўны Манрэаль,
Нязбытных мараў коўзкая арэль...
Ці варта паўтараць,
Што я прыйшоў сказаць:
Вярні мне зноў маю Эмануэль!?

І раптам Манрэаль
Спыніў чароўны баль,
Размыў сьлязьмі прывіду-акварэль...
І прашаптаў: "Ідзі...
І болей не хадзі..."
І... не аддаў маю Эмануэль...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →