Гiсторыя вачам простага чалавека

 Добры дзень паважанае спадарства. Сення я паспрабую рассказаць вам пра некаторыя гістарычныя падзеі з двух бакоў: з афіцыйнага боку і з боку простага чалавека, а ў данным выпадку маёй бабулі. Невялічкія звесткі пра яе: Горбач Юзэфа Іосіфаўна нарадзілася 18 сакавіка 1933 года на той момант у Польскай Рэспублікі у весцы Дуды, якая знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад Іўе, ўсё жыццё пражывае там, працавала ў калгасе, прыбіральшчыцай у школе, затым на поште, зараз на пенсіі. У цэлым яна з’яўляецца простым чалавекам, аднак не з самым простым лёсам.
   Спачатку я расскажу вам пра такую з’яву, якую даволі рэдка падымаюць, а канкрэтна пра калабарацыянізм. Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой Сусветнай Вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе так званага будаўніцтва «Новай Еўропы». У 1941 г. нямецкае камандаванне не мела планаў стварэння якіх-небудзь органаў для каардынацыі калабарацыйнага руху. Некаторыя чыны РОВС і ветэраны Белай арміі пайшлi на фронт у якасці перакладчыкаў вермахта. У СССР асобныя добраахвотнікі выкарыстоўваліся вермахтам практычна з пачатку кампаніі, а на акупаваных тэрыторыях фармаваліся атрады дапаможнай паліцыі. Першыя фарміравання з савецкіх ваеннапалонных ставяцца да канца лета 1941 г. Вось, што мне рассказала мая бабуля пра калабарантаў:,, Як нас акупавалі немцы, з намі ў хаце заўседы жылі паліцаі, негледзячы на тое, што нас і так было пяцёро. Дзесьці каля 1943 года да нас пасялілі сям’ю калабарацыяністаў з-пад Смаленска: муж з жонкай і дачкой, якая была старэйшая за мяне на 2 гады. Іх сям’я была даволі добрая, калі мужык атрымліваў зарплату, накрываў на стол і клікаў нашу сям’ю на сняданак, з яго дачкой я пасябравала, мы нават адрасамі абмяняліся, каб потым перапісвацца пасля вайны, калі чырвоная армія пачала наступаць, яны разам з немцамі пачалі адступаць, пасля гэтага я яе больш не бачыла і пра яе нічога не чула, хутчэй за ўсе яна з сям’ей загінула, хаця хто яго ведае’’.
   Зараз я жадаю рассказаць вам аб тым як шло аднаўленне гаспадаркі СССР пасля Другой Сусветнай Вайны. Спачатку афіцыйная версія. З велізарным аптымізмам пасля перамогі над фашызмам грамадзяне Беларусі, нягледзячы на велізарныя людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і пазбаўлення, ўзяліся за адраджэнне сваёй рэспублікі. Да 1946 аб'ём прамысловай вытворчасці склаў каля 20% даваеннага ўзроўню. Пры гэтым апераджальнымі тэмпамі ішло аднаўленне машынабудавання. Валавая прадукцыя гэтай галіны ўжо ў 1945 г. складала больш за 38% даваеннага ўзроўню. Аднаўленне лёгкай прамысловасці ішло даволі павольнымі тэмпамі. Жыхары Беларусі з энтузіязмам узяліся за выкананне задач па далейшаму аднаўленні народнай гаспадаркі. Значную ролю ў гэтым адыгралі розныя формы сацспаборніцтва, напрыклад, рух стаханаўцаў і ўдарнікаў, хоць у іх арганізацыі прысутнічалі фармалізм і дэкларатыўнасць.
   У пасляваенным аднаўленні эканомікі дапамагала ўся краіна - СССР. У БССР накіроўваліся рабочыя, інжынеры, служачыя, вылучаліся грашовыя датацыі, пастаўлялася тэхніка і абсталяванне, сыравіну і гэтак далей. Пэўная падтрымка ў 1945 - 1947 гг. была аказана па лініі адміністрацыі дапамогі і аднаўлення ААН - ЮННРА. Значнае месца ў гэтай дапамогі займалі прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, ў 1949 г. аб'ём прамысловай вытворчасці дасягнуў ўзроўню 1940 г., а да канца пяцігодкі ён узрос у параўнанні з даваенным перыядам на 115%. Ўвайшлі ў строй новыя і адноўленыя прадпрыемства - станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Оршы, Гомелі, Віцебску, Мінскі аўтамабільны і веласіпедны заводы, Ваўкавыскі цэментны, Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат і інш. Вось, што мне рассказвае мая бабуля пра гэты час: адразу пасля вайны пачалі стварацца калгасы, яны былі даволі бедныя і тады яны вырашылі гэтую праблему проста: пачалі ўсіх гвалтам заганяць у калгасы, адбіралі жывел, людзі збягалі ў лес, хаваліся там са сваёй жывёлай, праўду людзі кажуць, што калгасы разбагацелі за пот і кроў простага чалавека ў прамым сэнсе гэтай фразы. Таксама нас пасля вайны пачалі клікаць на працу ў Расею, і мой тата таксама казаў, каб я з старэйшая сястроў з’езділі і зарабілі грошай, а то сям’я вялікая, а грашыма няма. І вось, ў 1949, мы з сястрой вырашылі паехаць зарабіць грошы, прыехаў чалавек з Іўя, запісаў нас і праз пару тыдняў вечарам павез нас на чыгунку у Гаўе (веска, у якой есць вакзал, знаходзіцца ў 26 кіламетрах ад Дуд). І вось мы прыехалі ў Гаўе, ужо ноч, народу шмат, гэты чалавек суе ўсім нейкія паперкі і кажа падпісвайце, а мы маладыя, дурныя і падпісалі неведама што. Праз пару гадзін нас пагрузілі ў таварныя вагоны і павяўлі некуды, на наступны дзень мы прыехалі, выйшлі на вакзал, а касірка ў буфеце і пытае: ,,Дзяўчынкі, а вы адкуль?’’ А мы і кажам:,,З Беларусі…’’ Яна нам: ,,А што ж вас сюды завезлі та? У нас тут толькі катаржнікі, якіх на 25 год асудзілі, дык яны дрэва валяць…’’ Тады нам сказалі, што мы прыехалі ў Карэлію. Нас пасялілі ў нейкім бараку. Вельмі запомнілася тое, што амаль ўсе была набіта сенам: падушка, матрац і нават коўдра. Далі спецадзежу і на наступны дзень паказалі працу: трэба было валіць дрэвы, і вось нас с сястрой паставілі удваiх, далі нам пілку і мы пілавалі дрэвы. А гэта ж не тыя дрэвы, што ў нас на вёскі, мы тыя дрэвы толькі дваём абхваціць маглі. Аднак што было рабіць, трэба было працаваць. Праз пару тыдняў мы вырашылі, што трэба ўцякаць адсюль. Пачалі капіць грошы, шылі хусткі пасля працы, дапамагалі ахове зашыць што, а яны нам давалі грошы, калі скапілі даволі праз пару месяцаў, мы былі гатовы ўцякаць. Мы сабраліся неяк пасля працы, пашлі на вакзал, не ведалі як дабраца, квіткоў да Гаўя не было, таму купілі квіткі да Мінска і паехалі, прыехалі ў Мінск, а адтуль ўжо людзі падвезлі да Дуд. Адразу баяліся ісці да дому, баяліся, што тата будзе незадаволены, што мы збеглі, пайшлі да знаемай бабці, а яна і кажа, што вас ужо бачылі суседзі ў Мінску і тата з маткай знаюць, што вы хутка прыедзеце. Праз нейкі час Мы праз вакно ўбачылі бацьку, хацелі схавацца, аднак цетка не дала, тады зайшоў тата, убачыў нас, абняў нас, заплакаў і павёў дамоў. Праз неййкі час да нас у хату прыйшоў міліцыянер і прынёс мне позву ў суд, мяне судзілі за тое, што я не аддала ім спецадзенне, хоць я сама не памятую, куды я яе дзела, за гэта мне наказалі год прарабіць у калгасе. Прышлось рабіць. Плацілі раз ў год збожжам i вельмi мала, аднак неяк выжывалі.’’
   Таксама даволі значную ролю ў лесу простых людзей адыгралі сталінскія рэпрэсіі. Ацэнкі маштабаў рэпрэсій моцна адрозніваюцца галоўным чынам з-за рознага вызначэння паняцця «рэпрэсіі» і набору катэгорый асоб, якія ўключаюцца ў паняцце «ахвяры рэпрэсій», а таксама ў сувязі з істотнай непаўнатой і супярэчнасцямі ў даступных даследчыкам дакументах. Да ахвярам рэпрэсій розныя даследчыкі адносяць наступныя катэгорыі грамадзян:
   - Толькі асуджаных за «контррэвалюцыйныя злачынствы» (пераважна па 58-м артыкуле) (Зямскоў, Варанцоў);
   - Дадаткова ўключаюцца ўсе асуджаныя органамі дзяржбяспекі, а таксама спаслаўся на спецпасяленне раскулачаных сяляне, рэпрэсаваныя народы (Ахоцiн, Рагінскі);
   - Дадаткова ўключаюцца ахвяры неапраўдана жорсткіх пакаранняў па некаторых крымінальных артыкулах (па «закону аб каласках», за прагулы і гэтак далей);
   - Падлічваецца агульная колькасць зняволеных у лагерах (Вішнеўскі) альбо агульная колькасць асуджаных судамі (уключаючы пакарання без пазбаўлення волi; Папоў, Цаплiн) і сцвярджаецца, што атрыманыя велізарныя лічбы характарызуюць маштабы залішне рэпрэсіўнай палітыкі дзяржавы.
   Гэта даволі вялікая тэма, таму я спынюся толькі на адным моманце: на законе аб каласках. Зараз будзе урывак з перапіскі Сталіна і Кагановіча ад 1932/07/24: За апошні час пачасціліся, па-першае, крадзяжу грузаў на чыгунке (рабуюць на дзясяткі міль. руб.), Па-другое, крадзяжу кааператыўнага і калгаснай маёмасці. Крадзяжу арганізуюцца галоўным чынам кулакамі (раскулачаныя) і іншымі антыграмадскімі элементамі, старайцеся расхістаць наш новы лад. Па законе гэтыя спадары разглядаюцца як звычайныя злодзеі, атрымліваюць два-тры гады турмы (фармальна!), А на справе праз 6-8 месяцаў амністуюць. Падобны рэжым у дачыненні да гэтых спадароў, які нельга назваць сацыялістычным, толькі заахвочвае іх па сутнасці справы сапраўдную контррэвалюцыйную «працу». Трываць далей такое становішча неймаверна. Прапаную выдаць закон (у канфіскацыя або адмену існуючых законаў), які б:
   а) прыраўноўваюць па сваім значэнні чыгуначныя грузы, калгаснае маёмасць і кааператыўнае маёмасць - да маёмасці дзяржаўнаму;
   б) караў за рабунак (крадзеж) маёмасці названых катэгорый мінімум дзесяццю гадамі зняволення, а як правіла - смяротным пакараннем;
   в) адмяніў прымяненне амністыі да злачынцаў такіх «прафесій».
   Гэты закон быў прыняты, аднак амаль адразу вызваў негатыўныя эмоцыі як у простых людзей, так і ў вярхах СССР. Таму даручылі генпракурору СССР праверыць выкананне гэтага закона. 20 ліпеня 1936 генпракурор СССР А. Я. Вышынскі падрыхтаваў дакладную запіску, адрасаваную Сталіну, Молатаву і Калініну, што перагляд спраў на падставе пастановы ад 16 студзені 1936 г завершаны. Усяго было праверана больш за 115 тыс. Спраў, і больш чым у 91 тыс. Выпадкаў прымяненне закона ад 7 жніўня прызнана няправільным. Алнак гэты закон страціў сілу ў сувязі з прыняццем указа «Аб крымінальнай адказнасці за крадзеж дзяржаўнай і грамадскай маёмасці», выдадзенага толькі 4 чэрвеня 1947 года. А зараз зноў вернуся да жыцця сваёй бабулі. У 1950 годзе мой дзед Нікадзім, тады яшчэ не жанаты на маёй бабуле вярнуўся ў Дуды, на сваю радзіму з арміі. І вось як расказвае пра гэты перыяд свайго жыцця мая бабуля: ,,Калі твой дзед, звярнуўся з арміі, ён пачаў працаваць таксама на калгас, аднойчы ў 1952 ён пайшоў на жытніцу, там быў яго прараб з яшчэ адным рабочым, і вось яму прараб кажа: ,,Мікодзік, можа ў цябе ёсць водка?’’ Ён адказаў, што да, а прараб: ,,Давай ты мне бутэльку даш, а я цябе мяшок збожжа?’’ Мой дзядуля згадзіўся, схадзіў дахаты, узяў бутельку, узяў кавалак сала з хлебам закусіць і панёс ім. Прыйшоў, аддаў бутэльку з закускай, яму далі мяшок, які ён панёс дадому. Калі ён адышоў ад амбара на метраў 50, наляцелі нейкія малодшыя падлеткі і адзін па ўзросту, як дзед адабралі мяшок і завязлі мяшок у іўеўскую міліцыю. Завялі справу, судзілі дзеда з прарабам. Людзі кажуць, калі ім вынеслі прысуд, прараб за адну ноч пасівеў. Суд даў кожнаму з іх па 25 год з канфіскацыяй маёмасьці. Я нават зараз памятую, як плакала маці твайго дзеда, калі ў іх забіралі тое, что прыналежыло твайму дзеду.’’
   Аднак ёсьць на свеце нейкая  справядлівасць. Праз год помер Сталін, пачаўся новы перыяд у гісторыі СССР. Ужо праз тыдзень пасля смерці Сталіна - з сярэдзіны сакавіка па чэрвень 1953 года, Берыя на пасадзе кіраўніка МУС сваімі загадамі па міністэрстве і прапановамі (цыдулкамі) у Саўмін і ЦК (многія з якіх былі зацверджаны адпаведнымі пастановамі і ўказамі), стаў ініцыятарам спынення справы лекараў , менгрельского справы і цэлага шэрагу іншых заканадаўчых і палітычных пераўтварэнняў. Толькі дзякуючы гэтаму ўжо ў 1953 годзе мой дзед быў адпушчаны з турмы і вярнуўся дадому. мая бабуля кажзала мне: ,,Калі ён вярнуўся, ўсе тыя хто здалі яго міліцыі пазбіралі сваі сем’і і паз’язжалі з вёскі: хто за мяжу, хто ў іншыя гарада. Яны вельмі баяліся, што ён будзе помсціць. Адын з іх быў мой аднакласнік з я кім я разам за партай сядзела, дык ён з сям’ёй з’ехаў у Польшчу. Нават калі ён прыязжаў ў вёску ў 2010, ён да нас нават і не зайшоў, баяўся Мікодзіка.’’
   Хоць перыяд праўлення М. С. Хрушчова ў параўнанні з дзеяннямі яго папярэдніка прынята называць «адлігай», паміж дзяржавай і рэлігійнымі арганізацыямі наадварот наступіла значнае ахаладжэнне адносін. За час антырэлігійнай кампаніі былі знесены многія храмы, зачыненыя яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх нямала каштоўных архітэктурных помнікаў - Траецкі сабор у Стрэльна, царква Спаса на Сянной, найстарэйшае будынак Краснаярска, Грэцкая царква на Грэчаскай плошчы, Успенская царква ў Пятроўскім і іншыя. Адначасова ішоў масавы знос храмаў і дамоў малітвы, якія дзейнічалі да пачатку кампаніі, але закрытых ў перыяд 1959-1964 гадоў, уключаючы храм Праабражэння Гасподняга ў Праабражэнскім, у Маскве, Казанскую царкву ў Пскове. Гэтыя падзеі таксама не абышлі і Беларусь. У вёсцы Дуды ёсць касцёл Дзевы Марыі, які пабудавалі ў 1772 годзе. Калі на гэтай тэррыторыі быў СССР з касцёла зрабілі склад. У пачатку 60-ых яго зусім зачынілі і аднойчы вырашылі знесьці, прыехаў бульдозер, збіраўся рушыць браму, а затым сам касцёл, аднак людзі выйшлі з дамоў, лажыліся пад бульдозер, драліся. Мая бабуля кажа, што жаночыя крыкі былі гучны нават ў Іўе, некаторыя з тых людзей, якія тады не далі разбурыць гэты касцёл жывы і сёння. Дзякуючы ім гэты касцёл, помнік архітэктуры канца 18 века стаіць і сёння.
   Таксама даволі памятнай падзеяй у гісторыі з’яўляецца Грашовая рэформа ў СССР 1991 года таксама вядомая як Паўлоўская рэформа. Рэформай прадугледжвалася, што 50- і 100-рублёвыя купюры ўзору 1961 падлягаюць абмену на больш дробныя купюры ўзору таго ж 1961 года, а таксама купюры 50 і 100 рублёў узору 1991 года. Абмен адбіраемых купюр суправаджаўся істотнымі абмежаваннямі:
   - Сціснутыя тэрміны абмену - тры дні з 23 па 25 студзеня (з серады па пятніцу).
   - Не больш за 1000 рублёў на чалавека - магчымасць абмену астатніх купюр разглядалася ў спецыяльных камісіях да канца сакавіка 1991 года.
   Адначасова была абмежаваная сума наяўных грошай, даступных для зняцця ў Ашчадным банку СССР - не больш за 500 рублёў у месяц на аднаго ўкладчыка. Паколькі грамадзяне маглі мець ўклады ў некалькіх ашчадных касах, у тым ліку ў розных гарадах, то на апошніх старонках агульнаграмадзянскага пашпарта супрацоўнікамі ашчадных кас рабіліся адзнакі аб знятых з укладаў сумах.
   На той час мая бабуля з дзядуляй былі ўжо на пенсіі і як многія жыхары СССР збіралі грошы. Мая бабуля так кажа пра гэтую рэформу: ,,У мяне на кніжцы ляжала 5 тысяч рублёў і вось у 90-ым твой дзед кажа: ,,Юзефа, усе грошы ляжаць у цябе на кніжцы, палажы мне хоць адну, а то мала лі што адудзецца’’. Я згадзілася, палажыла яму на кніжку тысячу, і праз пару месяцаў правялі рэформу і ўсе нашыя грошы згарэлі, шкада было, лепей бы тваёй маці на кватэру бы далі, аднак я яшче не так шмат і згубіла, некаторыя і па 20000 згубілі, аднак нічога ж не казалі людзям, увесь час за кошт простых людзей улады жывуць…’’
   На гэтым я думаю скончыць сваё паведамленне. Я не буду рабіць нейкія доўгія вынікі з гэтага даклада, я паспрабую сказаць даволі коратка: усе гэтыя моманты пра, якія я рассказаў, гэта ўсё своеасабовыя рэформы. Аднак, шкада, што даволi часта ў славянскай гісторыі па ходу ,,рэформ’’ у выніку пакутуюць простыя людзі.


Рецензии