Пра неахайнага прусака Леапольда

На свеце жыў адзін такі невялікі прусачок, чыя мянушка был замежнай ды й ганарлівай. Леапольд. Нібы вялікі ен такі пан, фанабэрысты, высокаадукаваны... Але ж вялікімі у Леапольда былі толькі яго вусы. А что тычыцца розуму, то прусак быў не надта разумны, а такі "тыповы". Значыцца, гэта трэба было неяк выпраўляць, такое свае становішча? І сапраўды да такой высновы праз некаторы час і прыйшоў Леапольд. Ну, а дзе ж набрацца розуму, дзе выдаюць тыя самыя "веды"? Вядома, што толькі раней веды былі у кніжках. А цяпер як? Сусветная сетка, радые, тэлебачанне і ўвогуле розныя сродкі масамай інфармацыі.
Таму іншага варыянту, як толькі пайсці ў бібліятэку, у "тыпоўца" не засталося, бо інтэрнэта ен дагэтуль ніколі не выкарыстоўваў, а розныя СМІ, на яго думку, былі проста здзекам з панскай, прусачынай высакароднасці. Зрабіўшы вусы бліскучымі, Леапольд надзеў боты і выйшаў са сваей хаткі.
Але пакуль ен дайшоў, то пасьпеў зразумець, што трэба збаўляць хуткасць на пераходзе, таму што там дзеці (але насамрэч, нават калі б яны там сапраўды былі, то лаянку б у свой бок пачулі кіраўнікі транспартных сродкаў). А таксама, што "Актимель" - лепшы йогурт для піцця, у горад прыязджае нейкі шырока вядомы ў вузкіх колах спявак і іншы інфармацыйны бруд моцна ўбіўся ў маленькую галаву прусака.
"Дык можа, хай ідуць у балота гэтыя веды? Ад іх толькі галава пачае балець, а ў носе нешта казыча ды й бок свярбіць..." - падумаў Леапольд, але з-за сваей ганарлівасці пайсці да хаты вось так проста ен ужо ня мог.
І вось ен на парозе бібліятэкі! А як усе пачалі бегаць, мітусіцца, як яго ўбачылі! Усе жанчыны і нават некалькі дарослых хлопцаў. Людзі нешта крычалі, некаторыя пераходзілі на шэпат, паказваючы ў бок Леапольда...
А потым у вачах прусачка раптам сцямнела і яго падняло уверх...
Зноўку вуліца... Холадна... А вось яны якія веды: га-зе-та "Зор-ка"... Але чакайце! Гэта зусім не тое, что патрэбна было Леапольцу. Яго проста пасадзілі на газету і выкінулі прэч з бібліятэкі.
Ды й яно так і павінна было здарыцца: а хіба вы кожны дзень бачыце прусакоў, якія ходзяць у бібліятэку. Нават "тыповы" Леапольд выглядаў неахайным толькі таму, што быў прусаковай пароды. Вось як бывае...


Рецензии