просто вспомнился стих -

Першы гром

Голасам моцным, ціха i важна
Гром пракаціўся ўгары -
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары -

Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Долы той гук паняслі -
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасць зямлі -

Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы,
Чуецца моц i прастор -
- Першыя громы!
Сэрцу вы мілы,
Люб мне ваш смех паміж гор -
Міл майму сэрцу гоман далёкі,
Водгук вясёлы i шум -

Гром ты магутны, гром адзінокі!
Колькі ўскатурхаў ты дум!

Моцна мяне ты клічаш на волю —
Цяжка без волі мне тут -
Кланяйся, громе, роднаму полю,
Родны вітай ты мой кут!

 Якуб Колас -


Рецензии