Таббе, Тобби беларус

"Таббе" Ляксандр Лобынцэў

Перевод: Кабердин Владимир
http://www.proza.ru/avtor/franak


Час саспеў. Слову быццам схацелася даць шанец людзям. Не, не выправіць невыправімае. Асэнсаваць. Асэнсаваць іх памкненні і наступствы іх спраў.... Шанец пакаяцца і паспрабаваць пачаць усё нанава. Але ўжо ў іншым ролю.
Неба парэзалі ваўчкі шэрых кропак. З нарастаючым грукатам яны набліжаліся да зямлі. Момант дотыку. Успышка, яскрава памеранжавы ўраган вагню. І вось ён – грукат пекла.
Таббе прачнуўся пасля золку. Быў гэтаму прычынай незвычайны сон, альбо проста ён добра выспаўся?.. Ён уладкаваў ложак, апрануў ў шорцікі і пайшоў на кухню.
Дакульгаўшы да газавай пліткі, ён паставіў кавярнічак і націснуў на кнопку «вагонь». Літаральна нічога не адбылося. Але тым не меньш Таббе, насвістваючы сабе пад нос песеньку, накіраваўся ў пакой з душам. Прывёўшы сябе ў парадак, пачысціўшыся і абкруціўшы галаву ручніком, ён вярнуўся на кухню. Кавярнічак па-ранейшаму стаяў на пліце. Ён нават не быў напоўнены напоем бадзёрасьці. Аднак, калі улічваць што з сябе ўяўляў ён і той прыбор, на які кавярнічак быў усталяваны...
Таббе дастаў з серванта свой любімы ружовы кубачак і паставіў яго на стол.
Вой, горача-та як, - прабурчэў Таббе, здымаючы кавярнік з пліты і даносячы яго да стала.
Ён наліў небачны напой, наблізіўшы твар ушчыльную да кубачка, і ўвабраў паветра ноздрамі.
- Вох, ну і цудны ж водар! - радасна ўсклікнуў Таббе.
У гэны момант пачулася трэль дзьвярнога званка.
Запыхцеўшы, Таббе пакульгаў да ўваходнай дзьвяры. Выйшаўшы з кухні ён трапіў у калідор. Маленькая дзьверка, упрыгожаная банцікамі і размаляваная фламастарамі адчынілася. На парозе стаяла Кіцці. Сёння яна была ў блакітнай сукенке з рюшачкамі і сінімі стужкамі. У раскошы яе жоўтай кучары былі заплеценыя фіялетавыя папяровыя кветкі.
А я толькі што каву зрабіў! - пахваліўся Таббе, - давай піць!
Кіцці, са звечнай саладжавай усмешкай на твары, прайшла ў пярэдні пакой.
Зноў выдуманая? - млява спытала яна.
Ды я ўсю раніцу чароўнічаў над ёй!- незадаволена запыхцеў гаспадар дома, - Як табе не сорамна?!
Кіцці пасунулася на кухню, падышла да газавай пліткі і з недаверам палядзела на пакінуты кавярнік.
Ну так і ёсць, - з сумам у голасе выціснула яна, - дурацкія звычкі.
Таббе пакрыўджана засапеў.
Ды што з табой сёння? - абурыўся ён, - мы кожную раніцу п'ем гарбату або каву, і раней цябе не засмучалі ніцацкавая плітка, ні прыдуманыя напоі!
Абрыдла мне, мядзьведзь, усё гэта, - сумна прамовіла госця, - усе гэныя рэлікты.
Так ужо мы зробленыя, - філасоўскі заўважыў Таббе
А ты ведаеш што мы з сябе ўяўляем? - з язвай спытала Кіцці, - што ў нас унутры і як функцыяніруем?
Таббе зняў з галавы ручнік і кінуў яго на падлогу
Вы, лялькі пасля Яскравага Святла зусім падурнелі, -
прабурчэў сабе пад нос Таббе, - аніводзін з тэддзібеараў і не падумае мучыцца падобнымі пытаннямі.
Гэта таму, - запярэчыла госця, - што ў вас у галаве адныя апілкі...
Таббе паднес цацачную лапку да сваёй плюшавай галавы і пашкроб патыліцу.
Унутры мы такія самыя, якімі былі і раней, калі нас зрабілі людзі, - адказаў Таббе.
Як фукцыяніруем пры гэтым – не ведаю. Але ў пластыкавых робатаў ёсць тэорыя, - крыху прамарудзіўшы, сказаў ён, - што мы душы загінуўшых людзей
Тады чаму мы паводзім сябе не як дарослыя, а як дзеці? - запярэчыла лялка, - Быццам самі з сабой гуляем. А загінулі-та людзі розных узростаў...
Не ведаю, - павёў плячыма Таббе, - можа быць мы проста эвалюцыяніруем, і ў нашага віду зараз ясельны перыяд.
Людзі таксама не адразу навучыліся атамы расчапляць, - дадаў плюшавы мядзьведзь, - да ты й сама бачыла усё на запісах....
Якое ўсё гэта глупства, - адмахнулася Кіцці.
Была ядзерная вайна, катастрофа плянетнага маштабу, радыяцыйнае заражэнне Зямлі, - прамовіла лялька, але насуперак усім прагнозам светам авалодалі мутанты. Не узніклі звышмашыны, а з'явіліся мы. Аджыўшыя цацкі. Як такое тлумачыць твая тэорыя?
Ну, - рассмяяўся Таббе, - як я казаў раней тэорыя, не мая. А растлумачыць гэта можна , - мядзьведзь прызадумаўся, - срашнючым выкідам псіанічнай энэргіі.
Загінула цэлае чалавецтва! А з ім і амаль усе віды жывых істот. Гэта шок плянетарнага маштаба! Лялька пакруцілася на месцы.
- Усё роўна гэта тэорыя надта хісткая, - безклапотна сказала яна.
Ну, якая ёсць, - адказаў Таббе.
Мядзьведзь палез у сервант, дастаў парачку талерак і лыжак.
Торт есьці будзем? - адрэзаў ён.
І прыняўся важдаецца са сваёй цацачнай пліткай.
А увогуле я рады, - не азіраючыся, кінуў ён.
Чаму? - спытала лялька, з галоўкі якой ужо амаль выляцела ўся папярэдняя размова.
Што так здарылася, - адказаў Таббе, - што ёсць мы, а не яны.
Людзі? - удакладніла Кіцці.
Так, - кіўнуў тэддзібеар, - у іх света не было будучыні, а для нашага я яе бачу...
Па-мойму і ў нас хапае праблем, - запярэчыла госця, - а галоўная з іх – прадаўжэнне рода. Былі б мы з матэр'яла, здольнага вытрымаць вечнасць – іншая справа, але ўвы...
Не ўсё так дрэнна, - ўсмяхнуўся мядзьведзь, - чуў ад Снуццы, што салдацікі войска Жалезнага Кулака неяк навучыліся ствараць папаўненне для сваех шэрагаў. Ты ж ведаеш як гэныя салдафоны закаханыя ў вайнушку і знічтажэнне сабе падобных...
Глупства, - адмахнулася Кіцці, - Снуццы яшчэ той хфантазёр.
Можа й і глупства, - спакойна адказаў медзвяня, - ды толькі запрацавала фабрыка цацак як раз у тым месцы, дзе базуецца стаўка Жалезнага Кулака...
Плюшавы мядзьведзь і цацачная лялька яшчэ доўга размаўлялі, елі прыдуманы торт і пілі эфемерную гарбату. Сонца марудна кацілася на закат, слізгаючы крывавымі праменнямі па зруйнаваным гарадам і ласкала абвугленыя косці былых гаспадароў плянеты...


Рецензии
все понятно(ну почти))) и забавно читается))) Тобби шагает по планете!!! С улыбкой, Пол

Пол Унольв   16.05.2015 21:01     Заявить о нарушении
Спасибо хорошему беларускому автору за перевод. :)

Ну и благодарю за рецензию.

Александр Лобынцев   16.05.2015 21:08   Заявить о нарушении