Баляда пра двух шпiёнау

Калісьці яны былі разам -
А цяпер і знакі згубіліся.
Як істоты,
Што з розных светаў,
Адзін аднаго пазбыліся.
І няма цяпер
Нават паперкі,
Дакументаў,
Пасведчанняў розных,
Засталіся ім толькі ўспаміны -
Нават тады ўжо было запозна.
І нібы не было кахання,
Як паўднёвыя ночы,
Гарачага,
І дзяцей,
І пяшчотнай лірыкі -
Адчуваецца зараз нястача...
А яна сказала:
Даруй, каханы,
Але я не магу належаць -
Бо была яна ў НКУС шпіёнкай -
Разышліся ў бакі іх сцежкі;
І ён з’ехаў у іншы горад,
Гаварыў, што няма ўмоваў,
Ні кватэры няма, ні грошай,
І маўчаў,
Аддаляўся ціха,
І ў лісце папрасіў разысціся,
Не такое вялікае ліха,
І яна пагадзілася.
Проста адразу.
А потым пазней…
Потым сам ён зрабіўся шпіёнам,
Ды не проста,
А самым галоўным,
Знаным цэлай краіне,
І небяспечным.
Інтэлігентным, вельмі падступным,
Абміцыйным
І жорсткім, канечне.
І няма ўжо ніякай повязі,
Толькі лісты,
Што квітнеюць папрокамі.
Ну і хто тут скажа,
Хто з іх дваіх
Атрымаў над другім перамогу?


Рецензии