Вежа святога Лаурэнтыя. Знутры
Гадзіны цякуць незаўважна
Сотні лістоў і даносаў
Папераў размоў тэлефонных
Людзей што трасуцца уваходзячы
І часам малітва ружанец
Таксама чытанне Евангелля
І чорная котка бязгучная
Яна бы змяя тут слізгае
Ды словы ўсе падслухоўвае
Гадзіннік па-над Праспектам
Глядзець на яго так зручна
І у адзіноце гэтай
Так лёгка не надакучна
Чорны мундзір і іронія
Інтэлігенцыя хіпстары
На што спадзяецеся мілыя
Я бачу ўсе вашыя крокі
Паблажліва вам усміхаюся
І што дазваляю што пляжу
Усё пад настрой
І пад логіку
І пад сістэму наладжу
Чакаю свайго тут часу
І з вышыні наглядаю
У вежы святога Лаўрэнтыя
Гадзіны цякуць незаўважна.
17.05.15
Свидетельство о публикации №215051702148
Нероли Ултарика 23.05.2015 10:06 Заявить о нарушении
Янина Пинчук 24.05.2015 21:02 Заявить о нарушении