Новае лета

Надыходзіць новае лета,
І сціскаецца сэрца прагна,
І зноўку лунае ў паветры,
Мелодыя зеляніны,
І водар сонечных промняў,
І штосьці дагэтуль нязнанае,
І штосьці даўно знаёмае,
Па Партызанскім праспекце,
Крочыць наўпросткі
У квяцістай
Лёгкай
Сукенцы,
Амаль распранутая,
Адкрытая для натхнення,
Для новых уражанняў,
Што потым закансервуюцца
І ўвосень, узімку
Новай стаюць настальгіяй.

17.05.2015


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →