Майскi дзень

Выбухнула лістота
І расквяціла шэрасць
Адвечны і строгі колер
Мінскіх шматлікіх вуліц
Курацца ў небе аблокі
Чапаюць радыёвышку
Калейдаскоп хмурынак
Белы сіні і шэры
І бэзавы
Вось вам хмаркі
Якія растуць на кусточках
А машына стаіць пад снегам
Нібыта пасля завеі
З круглых белых пялёсткаў
Плавае пах чаромхі
І блізкае навальніцы.

17.05.2015


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →