Для чаго чалавеку кроу

Для чаго чалавеку кроў?
Каб гнаць па целе жыццё
А мая гоніць толькі смерць
Бо атручана ўся ўшчэнт
Гарката
Паняверка
Злосць
Падазронасць
І чорная зайздрасць
Адзінота
Зацятасць
Боль
Налівае жылы свінцом
І паволі мяне забівае
І крыві кожны круг -
Круг пякельны
Я стараюся
Чышчу кроў
І пастом і малітвай
Прыродай і вершам
Сном і вадою
Сонцам і кветкай
Хлебам і песняй
Працай зацятай
Новымі мэтамі
Ды вось няўдача –
Гэта новыя старыя пасткі
Я развучыўся
Фільтраваць словы
Я забруджваю
Свае думкі
Я замкнуў для себя выйсце
Я стаміўся
Дапамажыце
Выліце кроў маю на зямлю
А ў мяне запампуйце новую
Альбо
Проста выліце
Вось і ўсё.


Рецензии