Вiтанне Машэраву
мне падабаецца з вамі вітацца
у дзень сонечны ці хмарна-шэры
калі на шпацыр выпраўляюся
альбо шыбую на працу
і з праспектам што носіць
вашае імя
успамінаў звязана безліч
пра сяброўства і лірыку
і пра цёплыя мінскія ночы
пра юнацкія мары
фізкультуру на возеры
карацей літаральна што хочаш
простыя словы простыя рэчы
а яшчэ існуе ваша простая веліч
вось на гэтай бронзавай дошцы
але тут зразумела
не ў бронзе справа
і часамі не вельмі і важна
ты ў палітыцы злева ці справа
ды і час сам бывае розны
мы на жаль яго не выбіраем
але ёсць у нас Беларусь
што ва ўсе часы наша Айчына
калі робіш што можаш
для краю свайго
вось крытэрый здаецца адзіны
мне і свой
асабісты поспех
хочацца ўплесці ў вянок Радзімы
такія вось справы таварыш Машэраў
добра даводзіцца мне спяшацца
і пакуль што - да пабачэння
вока лашчыць ружовасць
ходніка і небакраю
і я вашай у бронзе
не бачу усмешкі
але здаецца
што я яе адчуваю.
Свидетельство о публикации №215051902119
хоць і не прыхільнік савецкага ладу, але лічу, што галоўнае, не "за каго" змагаецца ваяр, а "як" змагаецца. А ён быў годным воінам!
Нероли Ултарика 23.05.2015 10:09 Заявить о нарушении
Янина Пинчук 24.05.2015 21:05 Заявить о нарушении