***

Здаецца, крадуся, як звер,
Ціхмяна, бязгучна, цярпліва
Павольна і асцярожна –
Шпіён у начы маўклівай.
Ды мала каму вядома,
Што я увесь час спяшаюся.
Паспець, даляцець-ірвануцца,
Дажыць да вясны намагаюся.
Рэформы, вялікія планы...
А час – ненавісны вораг.
Здаецца, я маю “сёння”.
Ды не: ужо мінулае – “учора”.
Ношу бяру вялікую,
А час – гэта зыбкая глеба...
Валіцца ўсё з маіх рук...
Ды веры няма, што “так трэба”!
Праца, і сто разоў – праца!
А нервы нацягнуты дротам.
Часамі губляю прытомнасць
І злосна лаюся ўпотай.
Божа, уратуй ад знямогі,
Дай сілы для боя, змагання,
Дай бачыць агні перамогі!
Ці... проста дажыць да світання.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →