Тутэйшая

Мне ўзіраюцца ў вочы
Нібыта сабакі
І вышукваюць
Тайныя знакі
Вар’яцтва
Вынюхваюць дурасць
Альбо хваробу
А не хочаш вучыцца
А не хочаш жаніцца
А не хочаш салодкага хлебу
Еўропы
Альбо ЗША ці Чылі
Абы не тут
Паглядзі навокал
А я маўчу і не ведаю
Як адказаць
Мы на розных мовах гутарым
Адчужанасці не пазбыцца
Там я магу вучыцца
Магу працаваць
Магу вандраваць
Але БЫЦЬ – толькі Тут
Я ідыётка
Я тутэйшая


Рецензии