Начныя мары

Палоскамі пакой
Размалявала поўня
У вакне павісла зіхатліва
І запрашае шэптам
На шпацыр па дахах
Цягнік грукоча
Дзесь далёка
Нагадаў
Пра падарожжы
І сустрэчы і надзеі
Аголенае цела
У пялёстку коўдры
І цемра утульная
І ноч лагодная
Акацыя цвіце
Няўлоўны водар
Ліецца у цёмныя
Калодзежы двароў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →