Ловiм выразы твару...

Ловім выразы твару,
І запісваем словы,
І вышукваем факты:
Мы збіраем дасье.
Дзе адказы?
Аналітыка густаў,
І асобы гісторыя,
І лагічны ланцуг...
Але ў кожнага
Безліч граняў,
Процьма твараў
Для кожнага іншага.
Дзе легенда?
Дзе праўда?
Нават сам ты не ведаеш,
Бо не бачыш сябе
Ты напоўніцу.
Бачыць толькі Пан Бог.
Усё бачыць і сочыць.
Для тваёй жа выгоды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →