асабл вая

Асаблівая.
Непаўторная.
Яна ведае, што — галоўнае.
Яна ведае, дзе патрэбна ёй...
саступіць,
а дзе трэба быць
непахіснаю.
Верыць свята: яе звышмісія —
сярод цемры — святло запаліць.

Уначы,
на душы,
на вуліцы
хтосьці вечна шукае свет:
яркай зоркі, што весціць: "збудзецца";
чалавека, які абудзіць усіх;
родных вокнаў , дзе мамін жыве запавет.
Дасканалая,
бы скульптурная.
Годна, ветліва і з культураю
пражывае свой дзень...
і жыццё.
Апантаная,
вельмі мудрая.
І нічым не падкупная.
Яна стала маім адкрыццём.


Рецензии