Васiлькi

Людзі ў тунэлі спяшаюцца,
Цякуць, як грунтовыя воды,
Па знаёмым шляхам ля вакзала –
А сярод мітусні прытуліліся
Сціплыя вельмі і крышку прымятыя,
Наіўныя, пяшчотныя і пухнатыя
Букецікі васількоў.
Нібы птушаняты, жывуць яны
Ў руках стараватых кабет,
Што апрануты несамавіта.
І хтосьці – так дзіўна! –
Збіваецца з рытму,
І падыходзіць, цікавіцца – колькі?
Па трыццаць.
І, уражаны, цуд
З сабою ўносіць.


Рецензии