Каханая Iнквiзiтара

Я не хачу гэтай прыкрай рамантыкі,
Ні пазітыву, ні юных і гожых,
Я не хачу і чырвоных сцягоў,
Натоўпаў і дэманстрацый,
Ілжыва-прыгожых -
Я хачу сэрца твайго
Слухаць рытмы
Ірваныя, поўныя стомы,
Тое, што не раскрыеш нікому,
Я хачу ставіць да сценкі
Ерэтыкоў ды шпіёнаў,
І ўсміхацца з сарказмам,
І змрочна закасваць
Чорнае рукаво.
А можа, і гэта няправільна,
Бо не магу быць тут роўнай,
Ды хочу ўсё роўна – цябе,
Каб чытаў свае вершы,
Мне, толькі мне, таварышу, першай,
Хачу абмяркоўваць
Дзяржаўныя пераўтварэнні,
Што спеюць ў холадзе сутарэнняў,
Мяшаць у эстэтыцы чэрап і кветкі,
Надрыў і застыгласць,
Я хачу нагадаць, якія ў цябе
Пачуццёвыя вусны,
Каб ты паміраў у абдымках маіх
І пацалунак каб кожны наш
Быў развітаннем і адначасна
Неверагодным вяртаннем...
Мы свае ўжо са смерцю і кажам ёй: «Ave!»
Я кахаю цябе, Інквізітар.
Такія вось справы.


Рецензии