Я - не я

часамі хочацца крычаць
што я – не я
і сутыкаецца жыццё
вытворчае і творчае
крычаць
хапаць за рукаво
глядзець міжволі
з нейкай просьбай
ці то паразумець
ці то забіць на месцы
зразумейце
што я не стос паперак
і маіх памылак
што я раблю заўжды
няўмольна
і занадта
кожны дзень
я не службовая запіска
я не “узгадненне”
я не пісьмо
я фарбы
      фарбы
          фарбы!
я словы
      словы
          словы!
я мовы
      мовы
          мовы!


Рецензии