Перакур

Што рабіць, калі навокал нічога змяніць  немагчыма?
Змяніцца самому.
А што рабіць, калі нічога не змяняецца адносна змяняючагася?
Нічога не рабіць.
Ні-чо-га.
У гэтым выпадку твае якасьці  зробяцца колькасцю нязменнага, а колькасць нязменнага перойдзе  ў новую якасць.
І новай якасці  давядзецца нешта рабіць са змяненнем колькасьці нязменнага.
Харошае з нязменных будзе эталонам для распаўсюджвання, а дрэннае нязменнае страціць якасць нязменнага, и знікне як нязменнае.
Так знікае нікому не патрэбная работа і адшукваецца неабходная. Усім неабходная.
Перакур.
Пакуль не ўтварыцца бясконца малы памер ужывання для колькасці добрага.
І не будзе знікаць бясконца малое чаго небудзь з нікому не патрэбнага, са смецця так бы мовіць.
Параўнаннем смецця з наробленым дабром высвятляецца неабходнасць працягваць працу або перакур.
Перакуры бываюць каштоўней самай плённай працы, даражэнькія чытачы.
Але яны ўсе розныя, перакуры тыя.  Імі немагчыма кіраваць.
Немагчыма кіраваць дрэннымі звычкамі, праз якія створаны самыя вялізныя каштоўнасьці свету.



На фота "Пацалунак" Агюста Радэна і Карнэллі Паркер
Радэн, людзі кажуць, у сталым узросьце быў надта заклапочаны маладухамі. Можа і ў 1886-м
Паркер сучасная ангельская мастачка


Рецензии