раззбраенне
калі ёсць патроны
навошта адзенне
калі ёсць мегатоны
моцы дзяржаўнай
і велічнай смерці
а ваш “дабрабыт” –
буржуазнае смецце
жарэм гранаты
цалуем ракеты
дзякуй міністру
абароны за гэта
п’ем не ваду
а ракетнае паліва
чакаем над светам
чырвонае зарыва
хлеба – не трэба
усё натуральна
як раззбраенне?
цалкам нармальна!
Свидетельство о публикации №215071600571