Горадня

Горадня – гэта горад
Абстрактных і даўніх мрояў;
Ён маніць савецкай спадчынай,
Бязлюдным сваім спакоем –
Часам нават няясна:
Дзе тут угледзелі Захад?
Горад мінулага зданяў,
Горад дажджлівых пахаў...
Але ж тут жывуць Казіміры,
Ядвісі, Яны, Адэлі,
У фарны касцёл на плошчы
Ідуць на імшу ў нядзелю...
Ды бляску чакаць бескарысна.
Тут добра аддацца суму
Невытлумачальнай страты,
Брысці ды ў цішы думаць;
Напэўна, добра пісаць,
Малюючы сноў выявы,
Шукаючы знак надзеі
На дне філіжанкі кавы...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →